Планавая мова — міжнародная штучная сацыялізаваная мова, ці мова, якая створана для міжнародных зносін і ўжываецца на практыцы.
Узнікненне тэрміна планавая мова звязана са спробамі пазбегнуць эпітэта «штучная», які, па-першае, недастаткова дакладны (паколькі элементы штучнасці маюць і нацыянальныя мовы, якія развіваюцца стыхійна) і, па-другое, вельмі часта выклікае негатыўныя эмоцыі. Розныя інтэрлінгвісты прапаноўвалі іншыя варыянты, напрыклад: міжнародная мова (г. зн. праз мэту мовы, яе прызначэнне), а таксама варыянты гэтай назвы (interlingua і іншыя); сканструяваная мова (, , ); планавая мова (, , ); дапаможная мова (, , ). Паступова першыя тры варыянты набылі больш вузкі і спецыфічны сэнс, а менавіта: міжнародная мова — мова, якая ўжываецца для зносін паміж людзьмі з розных краін (натуральная ці штучная); cканструяваная мова — любая штучная мова, прызначаная для зносін паміж людзьмі (міжнародная ці не); планавая мова — штучная міжнародная мова (г. зн. уваходзячая адначасова ў абедзве папярэднія групы). У англамоўных крыніцах сустракаецца таксама тэрмін занальна сканструяваная мова () — міжнародная сканструяваная мова, створаная для пэўнай групы моў ці пэўнага рэгіёна, напрыклад, для славян, для носьбітаў моў германскай групы, для еўрапейцаў, для поўначы Еўропы і г. д. Што тычыцца тэрміна «дапаможны», то ён стаў выкарыстоўвацца для больш дакладнага вызначэння ролі міжнароднай мовы як дадатковага сродку зносін, не прызначанага для замены нацыянальных моў.
Літаратура С. Н. Кузнецов. Краткий словарь интерлингвистических терминов // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: Наука, 1991. — С. 171—228. Д. Бланке. Проекты плановых языков и плановый язык // Там же. С. 63—69.
Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Інтэрлінгвістыка