Амар шонар Бангла (бенг. আমার সোনার বাংলা, што значыць «Мая залатая Бенгалія») — дзяржаўны гімн Бангладэш. Гэтая песня была напісаная бенгальскамоўным індыйскім паэтам Рабіндранатам Тагорам у 1906. Яна была абвешчаная нацыянальным гімнам Бангладэш 13 студзеня 1972. «Амар шонар Бангла» выконваецца і ў Заходняй Бенгаліі, але не мае там афіцыйнага статусу. Тагор таксама з’яўляецца аўтарам дзяржаўнага гімну Індыі — Джана гана мана.

«Амар шонар Бангла» была напісана Тагорам у кантэксце падзелу Бенгаліі брытанскімі каланіяльнымі уладамі на дзве часткі ў 1905 (падзел доўжыўся да 1912). Яна напісана ў стылі вандруючых бенгальскіх народных спявакоў — баулаў.

<table></td> Тэкст на бенгальскай আমার সোনার বাংলা আমি তোমায় ভালবাসি। চিরদিন তোমার আকাশ, তোমার বাতাস আমার প্রাণে ও মা, আমার প্রাণে বাজায় বাঁশি। সোনার বাংলা, আমি তোমায় ভালবাসি। ও মা, ফাগুনে তোর আমের বনে ঘ্রানে পাগল করে-- মরি হায়, হায় রে ও মা, ফাগুনে তোর আমের বনে ঘ্রানে পাগল করে-- ও মা, অঘ্রানে তোর ভরা খেতে, আমি কি দেখেছি কি দেখেছি মধুর হাসি।। সোনার বাংলা, আমি তোমায় ভালবাসি। কি শোভা কি ছায়া গো, কি স্নেহ কি মায়া গো-- কি আঁচল বিছায়েছ বটের মূলে, নদীর কূলে কূলে। মা, তোর মুখের বাণী আমার কানে লাগে সুধার মতো-- মরি হায়, হায় রে মা, তোর মুখের বাণী আমার কানে লাগে সুধার মতো-- মা, তোর বদনখানি মলিন হলে আমি নয়ন জলে ভাসি।। ও মা, আমি নয়ন জলে ভাসি।। সোনার বাংলা, আমি তোমায় ভালবাসি। Транслітарацыя бенгальскага тэксту

Амар шонар Бангла Амі томай бгалобашы Чыродын томар акаш, томар баташ амар пранэ О ма, амар пранэ баджай башы Шонар Бангла Амі томай бгалобашы. О ма, фагунэ тор амэр бонэ Гранэ пагол корэ — Моры гай, гай рэ — О ма, фагунэ тор амэр бонэ Гранэ пагол корэ О ма, огранэ тор бгора кхетэ Амі кі дэкхечхы Кі дэкхечхы, модгур гашы. Шонар Бангла Амі томай бгалобашы. Кі шобга кі чхая го, Кі снего кі мая го — Кі ачол бічхаечхо ботэр мулэ, Нодыр кулэ кулэ. Ма тор мукхер бані амар канэ Лаге шудгар мото — Моры гай, гай рэ — Ма тор мукхер бані амар канэ Лаге шудгар мото. Ма тор бодонкхані молін голе, Амі ноён джолэ бгашы. О ма, амі ноён джолэ бгашы. Шонар Бангла Амі томай бгалобашы.<td valign="top"> Пераклад з бенгальскай

Мая залатая Бенгалія, Я кахаю цябе. Заўжды тваё неба, твой вецер у маёй душы… О маці, у маёй душы граюць на дудцы. Залатая Бенгалія, Я кахаю цябе.

О маці, у месяцы фагуне Ад паху тваіх мангавых лясоў Я вар’яцею — Ой, я паміраю — О маці, у месяцы фагуне Ад паху тваіх мангавых лясоў я вар’яцею.

О маці, у месяцы огране, На тваіх поўных палях, што я убачыў? Што я убачыў? — Мядовую усмешку. Залатая Бенгалія, Я кахаю цябе.

Ах, якую прыгажосць, які цень Якую ласку, якую любоў Ты пасцяліла нібы частку свайго са́ры Пад баньянамі, па берагах рэк.

Маці, словы з тваіх вуснаў Маім вушам здаюцца нектарам. Ой, я ўміраю — Маці, словы з тваіх вуснаў Маім вушам здаюцца нектарам.

Маці, калі гэты твар твой нахмурываецца Я плаваю ў слязах. О маці, я плаваю ў слязах. Залатая Бенгалія, Я кахаю цябе.

</table>

Спасылкі Музыка ў фармаце MIDI Выконванне песні з танцамі на відэа ў Заходняй Бенгаліі

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Бангладэш Бангладэш Катэгорыя:Песні 1972 года