Парыжскі ўніверсітэт () — французскі ўніверсітэт у Парыжы, адзін з найстарэйшых у свеце; заснаваны ў сярэдзіне XII стагоддзя; з’яўляючыся інтэрнацыянальнай адукацыйнай установай, вельмі хутка заслужыў еўрапейскую рэпутацыю. Яго цэнтрам з’яўляецца будынак Сарбоны ў Лацінскім квартале на левым беразе Сены.
Як напаўдухоўнае таварыства магістраў (выкладчыкаў), падпарадкаванае духоўнай уладзе, Парыжскі ўніверсітэт уяўляў поўны кантраст са свецкімі, рэспубліканскімі ўніверсітэтамі паўночнаітальянскіх гарадоў; у якасці асноўнай адукацыі (Studium generale) ён быў, галоўным чынам, вышэйшай школай багаслоўя і вольных мастацтваў, уключаў у свае праграмы юрыспрудэнцыю толькі ў выглядзе кананічнага права, а ў медыцыне саступаў першынство іншым studia generalia.
Стаўшы найвялікшай школай усёй Заходняй Еўропы, маючы сярод сваіх вучняў і настаўнікаў прадстаўнікоў усіх нацый і найвялікшых навукоўцаў Сярэднявечча — Тамаша Аквінскага, Альберта Вялікага, Раймунда Лулія, Роджэра Бэкана, Дунса Скота, Уільяма Окама, — універсітэт стаў вышэйшым аўтарытэтам у пытаннях веры і розуму і падчас падзення папства, у эпоху вялікага расколу, у асобе Д’Альі, Герсона і Клеманжы быў кіраўніком каталіцкай царквы і зрабіў спробу рэфармаваць яе.
Пасля быў ператвораны ў 1970 годзе ў 13 парыжскіх незалежных універсітэтаў: Універсітэт Парыж 1 — Пантэон-Сарбона Універсітэт Парыж II — Пантэон-Асас Універсітэт Парыж III — Новая Сарбона Універсітэт Парыж IV — Парыж-Сарбона Універсітэт Парыж V — Парыж-Дэкарт Універсітэт Парыж VI — П’ера і Марыі Кюры Універсітэт Парыж VII — Дзідро Універсітэт Парыж VIII — Венсен — Сен-Дэні Універсітэт Парыж IX — Парыж-Дафін Універсітэт Парыж X — Нантэр-ля-Дэфанс Універсітэт Парыж XI — Парыж-Поўдзень Універсітэт Парыж XII — Парыж — Валь-дэ-Марн Універсітэт Парыж XIII — Парыж-Поўнач (Сен-Дэні — Вільтанёз)
Гл. таксама Спіс найстарэйшых універсітэтаў
Катэгорыя:Сарбона Катэгорыя:Універсітэты Парыжа Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў 1970 годзе