Цю́ркскія мо́вы — сям’я роднасных моў, якая належыць да алтайскай макрасям’і. Цюркскія мовы распаўсюджаныя ад Міжземнамор’я да Сібіры і Заходняга Кітая.

Колькасць носьбітаў цюркскіх моў складае ад 160 да 180 мільёнаў чалавек. Найбольшую колькасць носьбітаў мае турэцкая мова.

Характарыстыкі Асноўныя асаблівасці цюркскіх моў гэта гармонія галосных (сінгарманізм), аглютынацыйнасць і адсутнасць катэгорыі роду. Парадак слоў падпарадкоўваецца схеме SOV.

Літаратура Philologiae Turcicae Fundamenta. Wiesbaden, 1959—1964. I—II.

Катэгорыя:Алтайскія мовы