Міхаіл Сцяпанавіч Бастынец (, г. Пінск — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны.
Па заданні Палескага камітэта РСДРП(б) арганізоўваў бальшавіцкія вочкі ў частках Гомельскага гарнізона і ў мінскіх аўтамайстэрні (1917). У 1918 годзе член Палескага падпольнага камітэта РКП(б), Гомельскага падпольнага ВРК і начальнік штаба партызанскіх атрадаў.
Удзельнічаў у распрацоўцы плана вызвалення Гомеля, кіраваў забастоўкай і паўстаннем рабочых горада (28.12.1918 — 5.1.1919) супраць нямецкіх акупантаў. З 1919 года на Заходнім фронце ў Гомельскім пралетарскім батальёне. З 1921 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны