Афразійскія мовы (у заходняй літаратуры афраазіяцкія, састар. семіта-хаміцкая) — макрасям'я моў, распаўсюджаных у паўночнай частцы Афрыкі ад Атлантычнага ўзбярэжжа і Канарскіх астравоў да ўзбярэжжа Чырвонага мора, а таксама ў Заходняй Азіі і на востраве Мальта. Групы носьбітаў на афразійскіх мовах (галоўным чынам на розных дыялектах арабскай мовы) ёсць у многіх краінах за межамі асноўнага арэала. Агульная колькасць носьбітаў каля 253 млн. чал.
Уключае 5 (або шэсць) сем'яў моў, якія маюць прыкметы агульнага паходжання - наяўнасць роднасных каранёвых і граматычных марфем). Часам уключаецца ў больш агульнае ўтварэнне - настратычную макрасям'ю моў, якая аб'ядноўвае індаеўрапейскую, алтайскія, уральскія, паўночнакаўказскія і алтайскія сем'і. Аднак у апошні час афразійская макрасям'я выключаецца з настратычнай і разглядаецца разам з апошняй як асобная і самастойная, але бліжэйша роднасная настратычнай.
Класіфікацыя thumb|350px|Распаўсюджванне афраазіяцкай макрасем'і моў і яе суседзі. У лік афразійскіх моў уваходзяць як жывыя, так і мёртвыя мовы. Першыя ў наш час распаўсюджаны на шырокай прасторы, займаючы тэрыторыю Пярэдняй Азіі (ад Месапатаміі да ўзбярэжжа Міжземнага і Чырвонага мораў) і шырокія тэрыторыі Усходняй і Паўночнай Афрыкі — аж да атлантычнага ўзбярэжжы. Асобныя групы прадстаўнікоў афразійскіх моў сустракаюцца і па-за асноўнай тэрыторыяй іх распаўсюджвання. Агульная колькасць носьбітаў у наш час па розных падліках вагаецца паміж 270 млн і 300 млн чалавек. У афразійскую макрасям'ю ўваходзяць наступныя моўныя сем'і (ці галіны).
Егіпецкая галіна
Бербера-канарская галіна
Чадская галіна
Кушыцкая галіна
Амоцкая галіна
Семіцкая галіна
Літаратура Cohen M., Essai comparatif sur le vocabulaire et la phonétique du chamito-sémitique, P., 1947. Greenberg J., The languages of Africa, Bloomington, 1963. Linguistics in South-West Asia and North Africa, CTI, 1970, v, 6. Actes du premier Congrès International de linguistique sémitique et chamito-sémitique. Paris, 1969. Réunis par A. Caquot et D. Cohen, The Hague — P., 1974. Hamito-semitica, ed. by J. and Th. Bynon, The Hague — P., 1975. The Non-Semitic languages of Ethiopia, ed. by M. L. Bender, East Lansing, 1976. Atti del Secondo Congresso Internazionale di linguistica camito-semitica, Firenze, 1978. Diakonoff I. M., Afrasian languages, M., 1988.
Катэгорыя:Мовы Афрыкі Катэгорыя:Мовы Еўразіі Катэгорыя:Макрасем’і