Апрыёрная мова (ад — з папярэдняга) — штучная мова, элементы якай не пазычаны з якой-небудзь існуючай мовы, але створаны на падставе якой-небудзь лагічнай (філасофскай) канцэпцыі. Гэтым яны адрозніваюцца ад апастэрыёрных моў. Распазнаюць таксама апрыёрна-апастэрыёрныя і апстэрыёрна-апрыёрныя мовы, у залежнасці ад перавагі тых ці іншых рыс. Прыклады Прыкладамі апрыёрных моў з'яўляюцца: сальрэсоль ыфкуіл ілакш лаглан лажбан ро Трэба разумець, што залічэнне той ці іншай мовы да «апрыёрных» з'яўляецца умоўным. Так, у лаглане апрыёрная граматыка спалучаецца з лексікай, пабудаванай на падставе аналіза лексікі моў-донараў (гэта значыць у некаторым сэнсе пазычанай).
Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Апрыёрныя мовы Катэгорыя:Інтэрлінгвістыка