Францы́ск Скары́на або Франці́шак Скары́на (паміж 1485—1490Суша А. А. Франциск Скорина — человек мира. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — С. 21. — ISBN 978-985-11-0947-6, або каля 1470Лемешкин Илья. 1470 — год рождения Ф. Ско́рина // Францыск Скарына: новыя даследаванні / Цэнтр. навук. б-ка імя Якуба Коласа Нац. акад. навук Беларусі; уклад. Аляксандр Груша; рэдкал.: А. І. Груша [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2019., Полацк — да 2 чэрвеня 1541, Прага) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец кніг Бібліі беларускім зводам царкоўнаславянскай мовы.
Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, адным са значнейшых гандлёвых і вытворчых цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага. Магчыма, у Полацку атрымаў і пачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце стаў доктарам медыцыны. Пераехаў у Прагу і там 6 жніўня 1517 года выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».
Лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. Імем Францыска Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды краіны — медаль і ордэн, а таксама Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, грамадскае аб’яднанне Таварыства беларускай мовы, іншыя арганізацыі і аб’екты. У розных краінах Францыску Скарыну пастаўлены помнікі, а таксама прысвечаны скульптурныя і жывапісныя творы.
Паходжанне і імя
На думку даследчыкаў, прозвішча Скарына паходзіць ад слоў скора (скура) або скорина (скарынка). Іван Насовіч у «Слоўніку беларускай гаворкі» дае скарына, скарынка і скарыначка як цвёрдая паверхня выпечанага хлеба і падае прыклады «Скорину поломай да положи въ капусту» і «Дай убогому скорынку»Носович И. И. Словарь белорусского наречия. СПб., 1870. С. 585., у такім самым значэнні скарынка і скарыначка дае і Тлумачальны слоўнік сучаснай беларускай мовыТлумачальны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1977—1984. Т. 5. Кн. 1. С. 161.. Імаверна, прозвішча асветніка паходзіць ад старабеларускага слова скора — сырая скура, шкура, мех. Яшчэ «Аповесць мінулых часоў» кажа пра даніну з драўлян «медомъ и скорою»Повесть временных лет. С. 42, 48.. Ад скоры называлася і прафесія ў Вялікім княстве Літоўскім, напрыклад, у запісе Метрыкі ад 10 красавіка 1473 года пра наданне «Яну, конюшему Виленьскому, шесть человек: Юрко скаринич, Иван скаринич, Левон скаринич, Рожай конокормец»РИБ. СПб., 1910. Т. 27. Стб. 16-17. або «Князю Евлашку Телятине два человека скориничи: Гридко и Хотян»РИБ. СПб., 1910. Т. 27. Стб. 84., дзе скарыніч пэўна не прозвішча. Бацька і брат Францыска гандлявалі пушнінай і скурамі. Род заняткаў, імаверна, быў спадчынным, магчыма, продак сям’і — рамеснік-скарыніч, які разбагацеў і заняўся гандлем.
Пэўная дата нараджэння Францыска Скарыны невядома, усе версіі грунтуюцца на супастаўленні ўніверсітэцкіх актаў. Скарына паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт у 1504 годзе, а ў акце Падуанскага ўніверсітэта 1512 года ён названы «маладым чалавекам». Пётр Уладзіміраў адносіў час нараджэння да апошняй чвэрці XV ст., думаў, што калі Скарына ў 1504 годзе паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, яму было не менш за 14 гадоўВладимиров, с. 44.. Гэтай даты трымаюцца амаль усе даследчыкі жыцця асветнікаСуша А. А. Франциск Скорина — человек мира. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — С. 21. — ISBN 978-985-11-0947-6.. Мікалай Алексютовіч лічыў часам нараджэння Скарыны 1485—1490 гадыАлексютовіч, с. 40., як Сцяпан МайхровічМайхровіч С. Георгій Скарына. С. 22. і Сямён ПадокшынПодокшин, с. 65., гэтую ж дату прапаноўваюць энцыклапедычныя слоўнікіКоршунов А. Ф. Скорина, Франциск // Краткая лит. энциклопедия. М., 1971. Т. 6. С. 893—894; Скорина Франциск // Книговедение: Энциклопедический словарь. М. 1981. С. 487 і інш.. Уладзіслаў Віслоцкі сцвярджаў, што абітурыент для паступлення ва ўніверсітэт мусіў дасягнуць 14-гадовага ўзросту. Аднак вядомы выпадкі, калі студэнтамі станавіліся раней — гісторык Ян Длугаш, матэматык Станіслаў Гжэпскі і паэт Мікалай Рэй паступілі ва ўніверсітэт у 13-гадовым узросце. Многія юнакі станавіліся студэнтамі і ў сталейшым узросце — настаўнік Скарыны Ян з Глогава стаў студэнтам у 17 гадоў, Мікалай Капернік — у 18, яго настаўнік Войцех з Брудзева — у 22, граматык Ежы з Легніцы — у 30, а вядомы італьянскі гуманіст Філіп Калімах — у 35 гадоў. Уладзімір Пічэта лічыў 14-гадовы ўзрост Скарыны дужа малым і трымаўся часу яго нараджэння каля 1485 годаПичета 1961, с. 775., такой думкі трымаўся і Яўген Неміроўскі. У 1925 годзе Мікалай Шчакаціхін звязаў дату нараджэння з выдавецкім знакам асветніка (сонца з паўмесяцам), які сустракаецца на 26 выявах, і выказаў думку, што яна прыпала на сонечнае зацьменне, а менавіта на 6 сакавіка 1486 годаШчакаціхін М. Калі радзіўся Францішак Скарына. С. 148..
Першыя звесткі пра полацкіх Скарынаў вядомы з пачатку 1440-х гадоў, калі полацкі купец Грыдка Скарына прадаў рыжскаму купцу Герке ў крэдыт болей за беркавец воску, а пры атрыманні аплаты ў Рызе быў схоплены Геркам і два тыдні трыманы ў кайданахПолехов С. В. Малоизвестные сведения… С. 389—392.. З гэтага вынікае, што полацкія Скарыны — даволі стары род і ўжо да сярэдзіны XV ст. даволі заможны. У 1492 годзе ў пераліку прэтэнзій вялікага князя маскоўскага Івана Васілевіча да вялікага князя Аляксандра згадваецца Лук’ян Скарына, які разам з іншым палачанінам абрабаваў велікалуцкага купца. Магчыма, названы Лук’ян тоесны Луку Скарыне — бацьку Францыска, які названы пазнейшымі дакументамі. Старэйшага брата Францыска, Івана Скарыну, каралеўскі дэкрэт называе адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.
У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў ужывае імя «Францыск», зрэдку — «Францишек». У прадмове да Псалтыры 1517 года сказана: «… я, Францишек Скаринин сын с Полоцка», — тая ж форма сустракаецца ў прадмовах да кнігі Іова, Прытчаў Саламонавых і ў віленскай Псалтыры. Форма «я, Франциско Скорина», сустракаецца ў прадмове да першай кнігі Царстваў, так падпісаны і партрэт асветніка ў пражскіх выданнях. У творным склоне імя («… выложена Франциском Скориною») сустракаецца каля 50 разоўЖураўскі А. І. Імя і прозвішча Скарыны // Францыск Скарына і яго час. С. 343—344., у родным склоне («Повелением, працею и выкладом… Франциска Скоринина сына») 64 разы. У Літоўскай і Кароннай метрыках, актах Кракаўскага і Падуанскага ўніверсітэтаў імя асветніка на лацінскай мове даецца як Franciscus. Урэшце, у пражскіх дакументах 1538—1539 гадоў названы Francisco welisch gartner.
І толькі ў адзіным дакуменце — прывілеі караля Жыгімонта Старога ад 21 кастрычніка 1532 года — асветнік названы Georgij Franciscij Skorina, у гэтым жа дакуменце Скарына называны яшчэ пяць разоў, але толькі адным імем — Franciscus або Francisco. На падставе гэтага дакумента ў 1875 годзе Антоній Петрушкевіч выказаў здагадку, што сапраўдным імем Скарыны было Георгій, а імя Францыск ён мусіў узяць, каб паступіць у Кракаўскі ўніверсітэтПетрушкевич А. С. Ф. Скорина, издатель русской Библии в Празе чешской в 1517, 1518 и 1519 годах // Слово, Львов, 1875. № 130. С. 1-2.. Меркаванне стала паноўным у 1940—1950-я гады, калі Скарыну звалі выключна Георгіем. «Георгій Скарына» — назва драматычнай паэмы Міхася Клімковіча і гістарычнага рамана Мікола Садковіча і Яўгена Львова. У 1967 годзе Акадэмія навук БССР прыняла кампраміснае рашэнне, пры скарочаным іменаванні пісаць Францыск Скарына, пры поўным — Францыск (Георгій) СкарынаЖураўскі А. І. Цыт. тв. С. 343—344.. У 1925 годзе польскі даследчык Генрык Лаўмянскі аналізаваў яшчэ адзін акт 1532 года — грамату Жыгімонта Старога, — і звярнуў увагу, што асветнік там названы egregius Franciscus Skorina de Polocko, таму выказаў здагадку, што пісар у дакуменце паблытаў словы Georgius і egregius (г. зн. шаноўны, слаўны)Ateneum Wileńskie. 1925—1926. R. 3. Z. 3. S. 161—179..
Невядома хроснае імя Скарыны, старая гіпотэза, што Скарына ў хрышчэнні быў Георгіем, супярэчыць сукупнасці адкрытых і вывучаных крыніц — акты Кракаўскага ўніверсітэта абвяргаюць вымушанае хаванне Скарынам праваслаўнага імя Георгій. У зімнім семестры 1504 года, калі Скарына паступаў ва ўніверсітэт, сярод абітурыентаў было 10 Георгіяў (сярод іх і Георгій, сын Якава з Ваўкавыска) і толькі тры Францыскі, у тым ліку СкарынаAlbum studiorum Universitatis Cracoviensis. P. 90-92.. Каталікі шанавалі св. Георгія не меней за св. Францыска. У Віленскім кафедральным саборы алтар св. Георгія існаваў з 1428 года, а сам святы разам з Казімірам і Мікалаем лічыўся заступнікам ВільніAteneum Wileńskie. 1924. Z. 9. S. 163..
Выгляд Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, на думку чэшскіх навукоўцаў Ільі Лямешкіна і Пятра Войта на адзіным вядомым партрэце Скарына не мае вусоў, тое, што лічылі за вусы, напраўдзе — цень ад носа.
Біяграфія
Раннія гады Імя асветніка ў пасляслоўях яго выданняў абавязкова суправаджае «с Полацька», «из славного града Полоцька», «с Полоцка града», «из града Полоцька»Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі… — С. 34, 46, 48, 50, 57, 60, 88, 92, 100, 132, 138.. З архіўных крыніц вядома, што купец Лука Скарына меў у Полацку ўласную зямлю і гандлёвую справу, якая перайшла ў спадчыну старэйшаму сыну Івану. У яго камерцыйных аперацыях удзельнічаў і малодшы Францыск, што дазваляла яму вучыцца за мяжой і, мабыць, пазней часткова фінансаваць сваё пражскае і віленскае кнігавыдавецтва. Памёр бацька, імаверна, каля 1511—1512 года, бо акты Падуанскага ўніверсітэта за 1512 год называюць Францыска «русінам… сынам нябожчыка пана Лукі».
Пачатковую адукацыю Францыск Скарына мог атрымаць у Полацку, а імаверней у сталіцы — Вільні. Прынамсі Скарына ведаў лацінскую мову, якую ў Вялікім Княстве Літоўскім вучылі ў трывіяльных і трывіяльна-квадрыяльных школах пры парафіяльных касцёлах, каталіцкіх біскупскіх кафедрах і мужчынскіх кляштарах. У польскай хроніцы згадваецца кляштар бернардзінцаў-абсервантаў у Полацку, быццам заснаваны ў 1498 годзе, праз што ў каталіцтва навярнулася да 1000 палачанJan z Komorova. Brewe memoriale ordinis fratrum minorum // Monumenta Poloniae Historica. Krakow, 1888. T. 5. P. 282.. Аднак Полацкая рэвізія 1552 года не паведамляе пра каталіцкія кляштары, няма звестак пра школу і ў грунтоўнай працы , дзе зафіксаваны ўсе вядомыя крыніцам навучальныя ўстановы.
Сям’я Скарыны мела цесныя сувязі з Вільняй, бацька асветніка гандляваў там футрам і скурай. Старэйшы брат Францыска Іван пэўны час жыў у сталіцы, у дакументах названы «мешчанінам віленскім». У сталіцы здаўна дзейнічала школа пры віленскай кафедры, у 2-й палове XV ст. яна неаднакроць згадваецца ў актах віленскага капітулаKraszewski J. I. Wilno od poczatkow jego do roku 1750. — T. 4. — S. 88.. Пра віленскую школу, якая падрыхтавала яго да паступлення ў Кракаўскі ўніверсітэт, згадвае ў 1477 годзе гаспадарскі пісар Адам з Котры, ён «из детинства ест при школе виленской ласкаве ховался»Feigelmanas N. Lietivos inkunabulai. S. 455.. Паводле Антонія Карбовяка, кафедральная школа да пачатку XV ст. была адзінай вучэбнай установай у Вільні, толькі ў 1513 годзе пробашч парафіяльнага касцёла св. Яна атрымаў дазвол на адкрыццё другой віленскай школы. Пры кафедральнай школе выкладалі катэхізіс, а таксама трывіяльныя прадметы — граматыку, рыторыку і логіку. Выпускнікі школы добра размаўлялі на лацінскай мове і, калі хацелі, працягвалі адукацыю звычайна ў Кракаўскім універсітэце.
У Кракаве, ступень бакалаўра
У зімні семестр 1504 года паступіў вучыцца ў Кракаўскі ўніверсітэт на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Універсітэт быў заснаваны яшчэ ў 1364 годзе Казімірам Вялікім, а ў 1400 годзе кароль Ягайла значна пашырыў установу, якая атрымала сваю другую назву — Ягелонскі ўніверсітэт. Універсітэт меў тры асноўныя факультэты: багаслоўскі, юрыдычны і медыцынскі. Каб паступіць на адзін з іх, абітурыент павінен быў прайсці навучанне на факультэце вольных мастацтваў. Спачатку шкаляр вывучаў цыкл «трывіум» (граматыка, рыторыка і логіка), потым «квадрывіум» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка).