thumb|200px|Уваскрашэнне Лазара Себасцьяна Лучані (, 1485?, Венецыя — 21 чэрвеня 1547, Рым), больш вядомы як Себасцьяна дэль П’ёмба ( — «свінцовы Себасцьян») — італьянскі жывапісец, прадстаўнік венецыянскай школы. thumb|200px|left|Нясенне крыжа

Біяграфія і творчасць Нарадзіўся ў Венецыі прыблізна ў 1485. Быў вучнем Джавані Беліні. У ранніх творах П’ёмба адчуваецца ўплыў Джарджонэ і Тыцыяна. У 1511 годзе мастак пераязджае ў Рым, дзе збліжаецца з Рафаэлем. Яго працы набываюць строгасць, робяцца больш ураўнаважанымі, але пры гэтым не губляюць венецыянскі каларыт. Пасля 1515, карціны Себасцьяна дэль П’ёмба знаходзяць драматычную афарбоўку, гэта звязана з уплывам Мікеланджэла, якое той аказвае на венецыянцаў. У якасці ілюстрацыі можна паказаць карціну «Уваскрашэнне Лазара», напісаную з 1517 па 1519 гады. Работы мастака, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, адрозніваюцца змрочнай суровасцю вобразнага ладу (напрыклад, карціна «Нясенне крыжа»), якая сведчыць пра крызіс мастацкіх прынцыпаў Высокага Адраджэння. Себасцьяна дэль П’ёмба належаць партрэты многіх яго вядомых сучаснікаў (Хрыстафор Калумб, Папа Клімент VII, Джулія Ганзага, П’етра Арэціна і інш.) Яго біяграфію напісаў Джорджа Вазары.

Літаратура

Pallucchini R. Sebastiano del Piombo. Milano: Fratelli Fabbri, 1966 Volpe C., Lucco M. L’opera completa di Sebastiano del Piombo. Milano: Rizzoli, 1980 Hirst M. Sebastiano del Piombo. Oxford: Oxford UP, 1981

Спасылкі

Працы ў музеях свету

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Венецыі Катэгорыя:Мастакі маньерызму