П'ер Леско (, 1515, Парыж — 10 верасня 1578, Парыж) — французскі архітэктар і скульптар.

З 1541 па 1544 гады працаваў над унутраным аздабленнем царквы Сен-Жэрмен-л’Асеруа (Saint-Germain-l’Auxerrois). З 1545 — над асабняком Карнавале (Hôtel Carnavalet), замкам Жака дэ Ліньеры. У 1546 годзе па загаду караля Францыска I, Леско пачаў перабудоўваць Луўр (у той час — крэпасць) і зараз яго імем завецца заходняе крыло «квадратнага двара». Праца над будынкам была скончана праз 9 гадоў, у 1555 годзе, пры каралі Генрыху II і стала яркім прыкладам архітэктуры эпохі Рэнесансу ў Францыі.

Таксама да прац П'ера Леско адносяцца «Фантан нявінных» і Замак Валеры.

Леско часта працаваў разам са скульптарам Жанам Гужонам. Быў блізка знаёмы з пісьменнікам П'ерам дэ Рансарам.

Літаратура Grand Larousse Encyclopédique

Катэгорыя:Архітэктары Францыі Катэгорыя:Архітэктары XVI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Францыі Катэгорыя:Скульптары XVI стагоддзя