Дзяржаўны сцяг Фіджы — прыняты 10 кастрычніка 1970 года. Дызайн распрацаваны Робі Уілкакам (анг. Mr. Robi Wilcock) і Мюрэй МакКензі (анг. Mrs. Murray MacKenzie).

Разам са зменай назвы краіны змянялася і назва сцяга, сам малюнак заставаўся нязменным: Сцяг Фіджы - з 10 снежня 1970 г.; Сцяг Рэспублікі Фіджы - з 7 кастрычніка 1987 г.; Сцяг суверэннай Дэмакратычнай Рэспублікі Фіджы - з 25 ліпеня 1990 г.; Сцяг Рэспублікі Астравоў Фіджы - з 27 ліпеня 1998 года.

Апісанне і сімволіка Сцяг Фіджы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у верхнім левым вуглу якога знаходзіцца выява сцяга Вялікабрытаніі, а ў правай частцы - гербавага шчыта, які з'яўляецца элементам герба Фіджы. Аснову гербавага шчыта складае Георгіеўскі крыж, на якім размешчана выява геральдычнага льва, які трымае сваімі лапамі плод какава. У правай верхняй секцыі шчыта - выява цукровага трыснягу, у правай ніжняй частцы - звязак бананаў, у левай верхняй - какосавая пальма, у левай ніжняй - белы голуб.

Сцяг Вялікабрытаніі сімвалізуе гістарычную сувязь краіны са сваёй былой метраполіяй. Цукровы трыснёг, бананы, какосавыя пальмы складаюць аснову эканомікі Фіджы. Голуб сімвалізуе мір. Блакітны колер сцяга сімвалізуе Ціхі акіян.

Іншыя сцягі У каланіяльныя гады, у 1924 годзе, на Фіджы быў прыняты сцяг, падобны да сучаснага. Адрозненне складалася ў тым, што колер палатна быў сіні, а не блакітны, а замест гербавага шчыта ў левай частцы быў намаляваны поўны герб Фіджы.

Спасылкі FOTW Flags Of The World website. Fiji

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Фіджы Фіджы