Нацыянальны сцяг Гандураса зацверджаны 9 студзеня 1866 года.

Уяўляе сабой трохпалоснае сіне-бела-сіняе палатно. У цэнтры сцяга на белай паласе размешчана пяць пяціканцовых зорак блакітнага колеру. Сінія палосы сімвалізуюць Карыбскае мора і Ціхі акіян, якія абмываюць Гандурас. Пяць сініх зорак азначаюць пяць краін, якія ўваходзілі ў Цэнтральна-Амерыканскую федэрацыю. Пяць зорак на гэтым сцягу азначалі надзею на яе адраджэнне.

Гістарычныя сцягі

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Гандураса Гандурас