Се́лішча. Сустракаецца таксама варыянт Се́лішчы (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета, у 1954—2013 гадах яго цэнтр.

Знаходзіцца на скрыжаванні аўтадарог Слуцк — Івацэвічы і Слуцк — Капыль, за 9 кіламетраў на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Слуцк, 114 кіламетраў ад Мінска.

Насельніцтва 699 жыхароў, 289 двароў (2001)

Інфраструктура Сярэдняя і музычная школы Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Магіла ахвяр фашызму Брацкая магіла ў в. Селішча Слуцкага раёна — .

Вядомыя асобы Арцём Іванавіч Новік (1897—1984) — вучоны, доктар навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Знаменскі сельсавет (Слуцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна