«Жмень», або «Цмень» — каменны метэарыт, знойдзены ў 1858 каля вёскі Цмень Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Належыць да ахандрытаў. Маса — 246 г. Асноўная частка (116 г.) зберагаецца ў Венскім нацыянальным прыродазнаўча-гістарычным музеі, 26,6 г — у калекцыі метэарытаў Расійскай АН ў Маскве, 6,8 г — у Амерыканскім музеі прыродазнаўчай гісторыі ў Нью-Ёрку.

Літаратура

Катэгорыя:Ахандрыты Катэгорыя:Метэарыты, знойдзеныя ў Беларусі Катэгорыя:Геалогія Столінскага раёна Катэгорыя:Венскі нацыянальны прыродазнаўча-гістарычны музей Катэгорыя:Метэарытная калекцыя Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі Катэгорыя:1858 год у Беларусі