Сельдэрэ́й (Apium) — род кветкавых раслін сямейства , агароднінная культура.

Апісанне Двухгадовыя (у культуры аднагадовыя) травы. У першы год утвараюць разетку лісця вышынёй 30—50 см, на другі — баразнаватыя, прамыя, галінастыя сцёблы вышынёй да 150 см і суквецці (складаныя парасоны). Кветкі дробныя, зеленаватыя, крэмавыя, або бежавыя ў складаным парасоніку. Плод — сямянка.

Лісце і караняплоды багатыя аскарбінавай кіслатой, карацінам, вітамінамі, мікраэлементамі, эфірным алеем. Багаты солямі калію, магнію, жалеза, кальцыю, фосфару.

Распаўсюджанне Пашыраны па ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды. Вырошчваўся ў старажытным Рыме і Егіпце.

Літаратура

Спасылкі

Сельдэрэй: карысныя ўласцівасці і рэцэпты

Apium (Сельдерей) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Карняплоды Катэгорыя:Спецыі