Гава́йская мова (ʻōlelo Hawaiʻi) — палінезійская мова, родная мова гавайцаў. Нароўні з англійскай, афіцыйная мова Гаваяў.
Пісьмовасць Пісьмовасць складзена пасля 1820 г. на лацінцы.
Арфаграфія
Aa Ee Ii Oo Uu Hh Kk Ll Mm Nn Pp Ww
Распаўсюджанасць На гавайскай мове былі напісаны Канстытуцыя Гавайскага каралеўства, шэраг кніг, перакладзена Біблія. Цяпер на гавайскай мове выдаецца часопіс, выкарыстоўваецца ў штаце Гаваі на радыё і тэлебачанні. Выкладаецца ў пачатковых школах.
На аснове гавайскай і англійскай моў існуе гаворка гавайскі піджын (Hawaiian Pidgin).
Размоўнік Гавайская мова Беларуская мова Aloha Прывітанне, сардэчна запрашаю, да пабачэння Aloha kakahiaka Добрай раніцы Aloha 'auinalā Добры дзень Aloha ahiahi Добры вечар Pō maika’i Дабранач (развітанне) 'Ae Так'A’ole Не 'A’ole maopopo Не разумею 'O wai kou inoa? Як тваё імя? 'O Mikalaj ko’u inoa Мяне завуць Мікалай No Belarusa mai au Я з Беларусі E kala mai ia’u! Прабачце Mahalo Дзякуй He mea iki Калі ласка
Спасылкі Гавайская мова Папулярныя гавайскія словы і выразы
Катэгорыя:Культура Гаваяў Катэгорыя:Мовы ЗША Катэгорыя:Палінезійскія мовы