Герб Віцебска — геральдычны сімвал Віцебска, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 17 сакавіка 1597: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч».
Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілею:
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области»..
Афіцыйнае апісанне:
Герб горада Віцебска ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі іспанскага шчыта абраза Спаса Збавіцеля ў профіль, пад ім знаходзіцца аголены чырвоны меч. У якасці трымальнікаў шчыта — фігуркі анёлаў.
Аднак 2 чэрвеня 2009 герб Віцебска зацвердзілі наноў, з іншым апісаннемУказ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. № 277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области»..
Апісанне Герб горада Віцебска ўяўляе сабой іспанскі шчыт, у блакітным полі якой выява абразу Збавіцеля, звернутага направа, вакол яго галавы зверху праваруч — літары «IΣ» і леваруч — літары «ХΣ» з тытламі, ніжэй праваруч і леваруч — дзве літары «З» з тытламі. У ніжняй частцы шчыта выява накіраванага лязом налева срэбнага меча з залатой ручкай. Шчыт размяшчаецца ў чырвоным картушы барочнай формы, які дапаўняецца чырвонымі кветкамі і зялёнымі стужкамі. Пад ім знаходзяцца дзве лаўровыя галіны зялёнага колеру, пераплеценыя чырвонай стужкай. Герб завяршае херувім з распасцёртымі крыламі. У якасці трымальнікаў тарчы выявы двух анёлаў са стужкамі блакітнага колеру ў руках.
Гл. таксама Герб Віцебскага раёна Герб Віцебскай вобласці Сцяг Віцебска
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Віцебск Віцебск Катэгорыя:З’явіліся ў 1597 годзе Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Віцебску Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год у Віцебску Катэгорыя:1597 год у Еўропе