Ві́цебская шко́ла-майстэ́рня Ю́даля Пэ́на — прыватная школа малявання і жывапісу ў Віцебску ў 1898—1918 гадах, створаная беларускім мастаком Юдалем Пэнам.
У праграму заняткаў уваходзілі: маляванне геаметрычных прадметаў, арнаментаў, гіпсавых фігур, маляванне з натуры і на пленэры. У школе вучылася ад 10 да 25 чалавек, навучанне ішло ад 1 да 6 месяцаў. Школу, сярод іншых, скончылі Заір Азгур, Алена Кабішчар, Яфім Мінін, Марк Шагал (не давучыўся), Саламон Юдовін, Аскар Мешчанінаў, Леў Лейтман, Лазар Лісіцкі, Давід Якерсон.
У 1907 і 1914 годзе прайшлі выстаўкі работ Пэна і яго вучняў.
Літаратура
Ле Фоль, Клер. Витебская художественная школа (1897—1923) / Клер Ле Фоль. — Мн., 2007. — 240 с.
Катэгорыя:Культура Віцебска Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1898 годзе Катэгорыя:1898 год у Віцебску