Капліца Спаслання Святога Духа — каталіцкая мураваная капліца ў в. Мікалаева (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць). Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Пабудавана ў канцы XX стагоддзя з цэглы.

Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двух-схільным дахам. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад стромкім 2-схільным пакрыццём. Бакавыя плоскасныя фасады расчлянёны 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў.

Літаратура Капліца Спаслання Святога Духа // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дрыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 221—222.

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Мікалаева (Шумілінскі раён) Катэгорыя:Культавыя збудаванні Шумілінскага раёна Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі