Бо́раўна — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Чарнічанка. Знаходзіцца ў 25 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.

Плошча паверхні возера 2,04 км², даўжыня 2 км, найбольшая шырыня 1,4 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 9,5 м. Катлавіна Бораўна круглаватай формы, крыху выцягнутая у напрамку з поўначы на поўдзень. Возера размешчана сярод забалочанай мясцовасці. Плошча вадазбору каля 4,4 км². Берагі нізкія. Возера зарастае слаба каля берагоў. Сцёк па канаве ў возера Ліпна.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна