Сі́тненскае (Сітняцкае возера, Сітна) — возера ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вярхіта. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля вёскі Сітна.
Плошча паверхні возера 0,47 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 1,88 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,43 (4,25) км. Плошча вадазбору 9,77 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй каля 10—14 м, параслі хмызняком, на поўначы — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
У заходняй частцы возера выцякае ручай у раку Вярхіта.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Лёзненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы