А́йртан Се́на да Сі́лва (, , Сан-Паўлу, Бразілія — , Балоння, Італія) — бразільскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1 (1988, 1990 і 1991).

Паводле вынікаў апытання, праведзенага брытанскім тыднёвікам «» сярод былых і дзеючых удзельнікаў чэмпіянату Формулы-1, Сена быў прызнаны найлепшым гоншчыкам у гісторыі Формулы-1. Усяго за 10 гадоў выступаў ён выйграў больш за 40 гонак і ўстанавіў рэкорд па ліку . Ён атрымаў ад прэсы мянушку «Чараўнік».

Найбольш яркая старонка біяграфіі Сены — яго саперніцтва з Аленам Простам у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

Загінуў у 1994 годзе ў аварыі на ў .

Маладосць

Айртан Сена — старэйшы сын багатага землеўладальніка. Яго бацька спрыяў развіццю гоначных талентаў сына, пасадзіўшы таго за руль ўжо ў чатыры гады. Акрамя таго, у будучага чэмпіёна з'явіўся і асабісты гоначны менеджар — Арманда Батэллю. У дзесяць гадоў Айртан атрымаў у падарунак больш магутны карт, але яму не дазволілі выступаць у гарадскіх спаборніцтвах — там удзельнічалі гоншчыкі ад 13 гадоў.http://www.f1news.ru/Champions/Senna/ Айртон Сенна. Жизнь до "Формулы-1" Таму ў трынаццаць гадоў Айртан упершыню ўдзельнічаў у спаборніцтвах па . Ён апісаў гэты эпізод у дакументальным нарысе, апублікаваным на пачатку 1980-х гадоў. Айртан успамінаў, што гонка праходзіла на вуліцах горада, а стартавыя пазіцыі былі напісаны на аркушах, якія затым удзельнікі выцягвалі з шлема. Айртану дастаўся першы нумар, і ён стартаваў з поула. Амаль усе ўдзельнікі былі больш дасведчаныя за яго, аднак не маглі дагнаць яго на прамых, паколькі ён быў лягчэйшы і яго аўтамабіль ехаў хутчэй. Павароты Айртан праходзіў павольней, і ў адным з паваротаў у яго машыну хтосьці ўрэзаўся ззаду, што прывяло да аварыі і Айртан вылецеў з трасы.

У 1977 годзе ён выйграў чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі па картынгу. Затым ён удзельнічаў у чэмпіянаце свету і займаў другія месцы ў сямі гонках, але ні разу не змог перамагчы.

У 1978 годзе бразілец адправіўся ў Еўропу, дзе адразу выйграў брытанскі чэмпіянат у класе . З 1982 года Айртан пачаў выступаць пад дзявоцкім прозвішчам сваёй маці — Сена, паколькі прозвішча да Сілва было занадта распаўсюджаным у Бразіліі . У 1982 годзе Сена выйграў еўрапейскі і брытанскі чэмпіянаты Формулы — . У 1983 годзе з 13 перамогамі ў 20 гонках ён стаў чэмпіёнам брытанскай , перамогшы пры гэтым у найпрэстыжнейшым Гран-пры Манака, на працягу года ён тэсціраваў машыны розных каманд Формулы-1: «Williams», «McLaren», «» і «» і зарэзерваваў сабе месца баявога пілота ў апошняй у сезоне 1984 года гонцы.

Пачатак кар'еры ў Формуле-1

Каманда «Тоулман» была невялікай у параўнанні з іншымі вядомымі камандамі таго часу, як то «Вільямс», «Макларэн» або «Брэбем». Нягледзячы на гэта, ёй удалося стварыць някепскую машыну, на якой Сена і паказаў упершыню свой талент гоншчыка ў Формуле-1.

Сена дэбютаваў на Гран-пры Бразіліі 25 сакавіка 1984 года, але з-за няспраўнасці турбакампрэсара быў вымушаны сыйсці на восьмым крузе. Першае ачко ў чэмпіянаце свету Формулы-1 ён зарабіў 7 красавіка 1984 г. на трасе ў , дзе праходзіў . У трох наступных гонках ён набраў яшчэ два ачкі, а затым на Гран-пры Манака, правёўшы цяжкую гонку ва ўмовах моцнага дажджу і абагнаўшы некалькі гоншчыкаў, якія мелі тэхнічна лепшыя машыны (у тым ліку двухразовага чэмпіёна свету Нікі Лауду), заняў другое месца, выйграць яму перашкодзіла толькі спыненне гонкі. Затым падчас сезона Сена яшчэ два разы падымаўся на подыум, заняўшы трэцяе месца ў і , і ў выніку заняў у чэмпіянаце дзявятае месца.

Кар’ера ў Lotus

У наступным, годзе, Сена перайшоў у больш моцную каманду — «» (гэты пераход суправаджаўся непаразуменнямі з камандай «Тоулман», з якой у Сены быў кантракт яшчэ на год і якая не хацела адпускаць яго). Каманда «Лотус» сабрала тады адну з найлепшых сваіх машын таго перыяду — , партнёрам Сены па камандзе быў . На першай трасе сезона —  — Сена вымушаны быў сысці праз праблемы з электронікай. Падчас другой гонкі сезона — Гран-пры Партугаліі, якая праходзіла 21 красавіка 1985 года на трасе ў пад моцнай залевай, Сена, які ўпершыню стартаваў з поула, змог выйграць сваю першую гонку ў Формуле-1, заваяваўшы «Вялікі шлем». Аднак астатнія гонкі сезона былі азмрочаныя шматлікімі тэхнічнымі праблемамі, і, нягледзячы на тое, што Сена нярэдка заваёўваў першыя пазіцыі ў кваліфікацыях, завяршыць гонкі яму не ўдавалася. Ён змог атрымаць яшчэ толькі адну перамогу — на трасе Спа, дзе праходзіла . Да канца сезона Айртан набраў 38 ачкоў і заняў у чэмпіянаце чацвёртае месца. У той перыяд адным з галоўных супернікаў Сены быў Эліа дэ Анджэліс. Эліа быў яго напарнікам па Лотусе ў 1985 годзе і набраў усяго на пяць ачкоў менш за бразільца. Да таго ж, у італьянца была адна перамога, што сведчыла аб невыпадковасці добрага выступу. Дэ Анджэліс не падабаўся Сену, і ён адкрыта заявіў, што не будзе працаваць з ім у адной камандзе. Італьянца папрасілі сысці. Пазней бразілец аргументаваў гэта тым, што ў Лотусе не змаглі б аднолькава ставіцца да абодвух пілотаў. Так ці інакш, але ў 1986 годзе другое месца ў камандзе заняў . Вынікі арыстакрата з Вялікабрытаніі абмежаваліся трыма ачкамі, той сезон апынуўся для яго першым і апошнім. А Эліа перайшоў у Брэбем і загінуў у наступным годзе на тэстах у .

Другі сезон у «Лотусе», года, склаўся ў Сены лепей дзякуючы таму, што інжынеры каманды добра папрацавалі над машынай і яна стала больш надзейнай. На старце сезона ў Гран-пры Бразіліі Сена заняў другое месца ўслед за сваім суайчыннікам Нельсанам Піке (старэйшым), а затым захапіў лідарства ў чэмпіянаце свету пасля перамогі на у Іспаніі, дзе ён да апошняй секунды стрымліваў Найджэла Мэнсела, які ішоў другім і на фінішы адстаў ад Сены ўсяго на 0,014 секунды. Але гэтае лідарства не пратрымалася доўга — чэмпіянат стаў арэнай барацьбы галоўным чынам «Макларэна» і «Вільямса», а «Лотус» зноў стаў пакутаваць ад механічных праблем. Нягледзячы на гэта, Сена атрымаў яшчэ адну перамогу і яшчэ ў трох гонках змог заняць другое месца і скончыў чэмпіянат з 55 ачкамі, заваяваўшы пры гэтым восем поулаў. Аднак пілоты «Макларэна» і «Уільямса» — Прост, Піке і Мэнсел — выступілі так добра, што гэтых ачкоў Сену зноў хапіла толькі для чацвёртага месца ў чэмпіянаце.

Сезон таксама быў перспектыўным. Кампанія «Рэно» абвясціла аб сыходзе з аўтаспорту, і каманда «Лотус» стала выкарыстоўваць матор «Хонда», які быў больш магутным і надзейным. Пачатак сезона ў Сены не склаўся, але па ходу ён выйграў дзве гонкі запар — прэстыжны Гран-пры Манака і  — і зноў апынуўся лідарам чэмпіянату. Але Мэнсел і Піке на «Вільямсе» і ў гэтым сезоне паказвалі надзвычай добрыя вынікі, Сену было цяжка за імі ўгнацца, і пасля , дзе Сена вылецеў з трасы з-за няспраўнага счаплення, ён страціў шанцы на чэмпіёнскі тытул, за які працягвалі змагацца паміж сабой Піке і Мэнсел. За дзве гонкі да канца сезона Мэнсел патрапіў у аварыю на свабодных заездах перад і не змог прыняць удзел у гэтай гонцы, а таксама ў наступным Гран-пры Аўстраліі. Гэта давала Сену шанцы і ён заняў другія месцы ў абедзвюх гонках, набраўшы дастаткова ачкоў для выніковага другога месца. Аднак пасля Гран-пры Аўстраліі выявілі, што адтуліны для ахалоджвання тармазоў на машыне Сены былі шырэйшыя за прадугледжаныя рэгламентам, і Сена быў дыскваліфікаваны. Праз гэта паводле вынікаў сезона ён з 57 ачкамі заняў трэцяе месца.

У ходзе сезона 1987 г. у Сены ўсталяваліся добрыя адносіны з кампаніяй «Хонда», і, калі ў канцы сезона тэрмін кантракта Сены з камандай «Лотус» скончыўся, ён быў запрошаны ў каманду «Макларэн», якая таксама выкарыстоўвала маторы «Хонда».

Кар'ера ў McLaren

У г. Сена апынуўся ў «Макларэне», дзе яго напарнікам стаў Ален Прост, на той момант двухразовы чэмпіён свету. Так быў пакладзены пачатак жорсткай канкурэнцыі паміж імі, кульмінацыяй якой сталі некалькі гоначных інцыдэнтаў з удзелам двух пілотаў. У сезоне 1988 г. на долю гэтай пары прыйшліся 15 перамог з 16 (толькі выйграла каманда «Ферары»), з якіх 8 належалі Сену і 7 — Просту. У чэмпіянаце Прост набраў больш ачкоў у агульнай колькасці, але ў той час у залік чэмпіянату ішлі вынікі толькі 11 лепшых гонак, таму чэмпіёнам у выніку стаў Сена.

У наступным сезоне г. канкурэнцыя яшчэ больш абвастрылася. Яна пачала вылівацца ў пастаянную барацьбу на трасе і псіхалагічную вайну па-за яе межамі. Тыповым эпізодам гэтай барацьбы стаў, напрыклад, , дзе Прост і Сена змагаліся за першае месца на працягу ўсёй гонкі; выйграў яе Сена. Чэмпіёнам стаў Прост пасля інцыдэнту ў перадапошняй гонцы на , калі Сена паспрабаваў ажыццявіць цяжкі абгон, і дзве машыны сутыкнуліся, зачапіўшыся адна за адну. Гэты манеўр з боку Сены быў вельмі рызыкоўным, і многія затым крытыкавалі яго за гэтую спробу. У той жа час прызнавалася, што гэтае месца на трасе было практычна адзіным, дзе быў магчымы абгон, і калі б Сена не спрабаваў гэта зрабіць, то чэмпіёнскі тытул відавочна дастаўся б Просту. Некаторыя лічаць таксама, што ў сутыкненні быў вінаваты Прост, які не пажадаў прапусціць Сену, калі той ужо фактычна абагнаў яго па ўнутранай траекторыі. Сена змог вярнуцца ў боксы, змяніць пярэдні спойлер і працягнуць гонку, выйграўшы яе, аднак пасля гонкі ён быў дыскваліфікаваны. Сена публічна заявіў, што ў гэтым эпізодзе ён «быў груба абрабаваны», што выклікала санкцыі з боку FIA — Сену аштрафавалі на сто тысяч долараў і часова пазбавілі ліцэнзіі на ўдзел у гонках Формулы-1. Да пачатку наступнага сезона Сена, заплаціўшы штраф і папрасіўшы прабачэння перад FIA, вярнуў сабе ліцэнзію.

Перад сезонам г. Прост сышоў у каманду «Ферары», патлумачыўшы гэта тым, што ў «Макларэне» аддавалі перавагу Сену. Але лёс чэмпіянату зноў вырашаўся ў перадапошняй гонцы на той жа трасе ў Судзуцы, і зноў барацьба ішла паміж Простам і Сенам. Іх машыны зноў сутыкнуліся, на гэты раз у першым павароце пасля старту, і абодва выбылі з гонкі. Да гэтага моманту больш ачкоў было ў Сены, і ён стаў чэмпіёнам. Паводле дадзеных тэлеметрыі, Сена нават не паспрабаваў затармазіць перад сутыкненнем. Многія лічылі, што гэта была помста Просту за сутыкненне гадавой даўніны, і крытыкавалі Сену за неспартыўныя паводзіны. Сена спачатку не прызнаваў відавочную справядлівасць гэтай версіі, але і не вельмі імкнуўся абвергнуць яе; праз год у інтэрв'ю перад пачаткам года ён прызнаў, што справакаваў сутыкненне наўмысна, і зноў абвінаваціў FIA ў тым, што чэмпіёнскі тытул у яго адабраліАйртон Сенна : Биографии чемпионов : Частный сайт о больших гонках : Формула-1.

У сезоне г. асноўная барацьба ішла паміж Сенам і Найджэлам Мэнселам, які выступаў за «Вільямс». Сена выйграў чатыры гонкі на пачатку сезона, у наступных гонках удача была на баку Мэнсела. Да канца сезона ішло роўнае змаганне, але на Гран-пры Японіі Мэнсел вылецеў з трасы і страціў шанцы ў барацьбе за чэмпіёнскі тытул. Сена завяршыў сезон перамогай у датэрмінова спыненай гонцы ў Аўстраліі і стаў чэмпіёнам у трэці раз.

У 1992 годзе, дзякуючы інтэнсіўнай працы, праведзенай у міжсезонні інжынерамі «Вільямса», Мэнсел меў вялікую перавагу і выйграў 9 гонак з 16, датэрмінова стаўшы чэмпіёнам. Сена змог выйграць толькі тры гонкі — Гран-пры Манака, і Італіі, прычым перамог у Манака Сена толькі таму, што за дзесяць кругоў да фінішу на машыне Мэнсела, які ішоў першым, лопнула кола. У канцы сезона Сена сказаў, што яму перашкаджала не толькі тэхнічная перавага «Вільямса», але і адсутнасць Проста — без яго Сена страціў арыенцір, ніяк не мог успрыняць Мэнсела як сур'ёзнага суперніка, таму ў яго былі праблемы з матывацыяй.