Вуліца Ільінскага (былая назва: Верхняя набярэжная) — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Названая ў 1967 годзе ў гонар акцёра, народнага артыста СССР і БССР Аляксандра Ільінскага.
Усе будынкі размешчаны на правым баку вуліцы, левы бок — бераг Заходняй Дзвіны. На скрыжаванні з вуліцай Кірава вуліца праходзіць пад Кіраўскім мостам.
Гісторыя Вуліца пачала фарміравацца ў XIX стагоддзі (забудова ў цэнтральнай частцы пачалася ў XVII ст.). У пачатку XX стагоддзя на вуліцы размяшчаліся акулярная фабрыка, бровар «Лёвенброй», Сімяонаўская (Багаяўленская) царква, кафляны завод Г. Буднікава, вінны і дражджавы заводы. У 1928—1932 гг. пабудаваны Віцебскі клуб металістаў.
Забудова № 45 — будынак Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі (архітэктар А. Данілава).
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
Ільінскага