Рыга-Арлоўская чыгунка — назва ў 1868—1920 гг. сеткі чыгуначных дарог, якая праходзіла па тэрыторыі Ліфляндскай, Віцебскай, Курляндскай, Ковенскай, Магілёўскай, Смаленскай, Арлоўскай губерняў (цяпер тэрыторыя Беларусі, Латвіі, Расіі)

Чыгунка злучала цэнтральныя раёны Расіі з партамі на Балтыйскім моры — Рыгай і Лібавай.

Перадгісторыя Першай чыгункай, якая пазней увайшла ў адзіную Рыга-Арлоўскую, была лінія Рыга — Дынабург (з 1893 Дзвінск) пабудаваная ў 1858—1861 гг.

Затым пабудаваныя лініі:

Дынабург — Віцебск (1866), Віцебск — Арол (1868), Рыжска-Мітаўская чыгунка: Торэнсберг — Мітава—Мураўёва (1868—1873), Рыга-Бальдэрааская чыгунка: Рыга — Бальдераа (1872 г.) Рыга-Тукумская чыгунка: Засенгоф — Тукум (1877) Віцебска-Жлобінская чыгунка: Віцебск — Орша — Магілёў — Жлобін (1902).

У 1920 г. частка дарогі адышла да Латвіі. Астатняя частка стала называцца Арлоўска-Віцебскай чыгункай і ў 1922 годзе ўключана ў склад Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі.

Літаратура

Спасылкі Риго-Орловская железная дорога

Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Беларусі Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Расіі