Касцёл Святога Юрыя ў Коўне — помнік готыкі Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя 1468 — Казімір Ягелончык запрасіў манахаў-бернардзінцаў у Каўнас. 1492 — заканчэнне будаўніцтва, асвячэнне. 1576—1579 — перабудаваны. 1643 — адноўлены, пасля пажараў 1603, 1624. 1656, 1659 — пашкоджаны маскоўскім войскам. 1812 — пераўтвораны ў расійскім войскам у ваенны магазін.

Архітэктура Ініцыятарамі будаўніцтва касцёла былі манахі бернардзінцы. Падобны тып храмаў з выцягнутым трохнефным каталіконам, падоўжанай гранёнай апсідай і бязвежавым фасадам паходзіць з Італіі, адкуль прыехалі і самі манахі.

Храмы падобныя да Юр’еўскага касцёла: Св. Францыска, Св. Яна, Унебаўзяцця Найсв. Марыі ў Вільні і Св. Пятра і Св. Паўла ў Каўнасе былі новай формай і новым крокам наперад сакральнага дойлідства ВКЛ.

Спасылкі

Коўна Коўна Коўна Катэгорыя:Храмы Святога Юрыя Катэгорыя:Касцёлы Коўна