Джузэпэ Тарнаторэ (; нар. 27 мая 1956, Багерыя, Італія) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія Нарадзіўся 27 мая 1956 года ў Багерыі каля Палерма на Сіцыліі. У 16 гадоў захапіўся акцёрскай гульнёй і тэатрам, кіраваў пастаноўкамі твораў Луіджы Пірандэла і Эдуарда дэ Філіпа. У кіно дэбютаваў дакументальным фільмам «Этнічныя меншасці Сіцыліі» (Le minoranze etniche in Sicilia), якія атрымалі прыз фестывалю ў Салерна. Да выхаду яго першага паўнаметражнага фільма «Камарыст» ў 1986 годзе працаваў на італьянскім тэлебачанні, здымаючы дакументальныя фільмы і перадачы. «Камарыст» быў высока ацэнены гледачамі і крытыкамі, а таксама узнагароджаны Срэбранай стужкай Нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў Італіі за лепшую рэжысуру. У 1988 годзе выходзіць у свет фільм «Новы кінатэатр „Парадыза“», які атрымаў мноства ўзнагарод (у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове), забяспечыўшы Тарнаторэ будучыню сусветна вядомага рэжысёра.
Бібліяграфія Sebastiano Gesù e Elena Russo, Le Madonie, cinema ad alte quote, con introduzione di Francesco Novara e presentazione di Pasquale Scimeca, Giuseppe Maimone Editore, Catania 1995 (Nuovo Cinema Paradiso e L’Uomo delle Stelle)
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар»