thumb|220px|Скальная літараль падчас адліву.

Літара́ль, літаральная зона (ад — берагавы, прыбярэжны) — прыбярэжная частка дна вадаёма, якая падвяргаецца ўздзеянню хваль, частка марскога дна, якая затапляецца ў час прыліваў і асушаецца ў час адліваў. Адзін з марфалагічных элементаў азёрнай чашы. Часам пад літараллю разумеюць падводную тэрасу або спадзістую берагавую водмель, верхняя частка якой утвараецца ў выніку абразіі, а ніжняя — накаплення рэшткаў ад разбурэння берага на мяжы затухання хваль.

Вадаёмы Беларусі У вадаёмах Беларусі літаральная зона звычайна распасціраецца да глыбіні 2 м і мае нахіл да 2 градусаў. Шырыня літаралі ў глыбокіх і, часцей, невялікіх азёрах (Доўгае, Глубля, Рака) ад 1—2 да 10—20 метраў. У катлавінах вялікіх азёр (Нарач, Дрывяты, Снуды) дасягае 100—400 м і займае да 30 % плошчы.

Звычайна літараль зарастае воднай расліннасцю і з'яўляецца мяжой паласы зараснікаў трыснягу і чароту. У літаральнай зоне ствараюцца спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці жывых арганізмаў, нерасту і кармлення рыбы.

Літаратура

Катэгорыя:Гідралогія Катэгорыя:Мора Катэгорыя:Акіяналогія Катэгорыя:Азёры Катэгорыя:Экалагічныя зоны Сусветнага акіяна