Іван Львовіч Глінскі (каля — да ) — згадваецца з 1482 г., намеснік ожскі і пераломскі (1495 г.), харунжы земскі (1501 г.), ваявода кіеўскі (1505 г.) і новагародскі (1507 г.). Асноўныя маёнткі меў у Кіеўскім павеце.
Падтрымаў малодшага брата Міхаіла ў час мяцяжу Глінскіх 1508 г. супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога, разам з ім з'ехаў у Вялікае Княства Маскоўскае, дзе атрымаў Мядынь. Пасля арышту Міхаіла істотнай ролі у палітычных падзеях не адыгрываў.
Яго сын Аляксандр і іншыя дзеці памерлі маладым.
Літаратура Насевіч, В. Глінскія / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 46. — ISBN 985-11-0041-2.
Іван Львовіч Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ожскія і пераломскія