Тэйлар Элісан Свіфт (; 13 снежня 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень, рэжысёр і актрыса.

Дэбютны альбом «Taylor Swift» выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех. Другі альбом «Fearless» быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў «Love Story» і «You Belong with Me» дапамагла «Fearless» заняць першае месца ў чарце «Billboard 200» і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. «Fearless» атрымаў чатыры прэміі «Грэмі», улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Свіфт стала самай маладой лаўрэаткай у гісторыі.

Выпушчаны ў 2010 годзе трэці альбом Тэйлар «Speak Now» дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200», разышоўшыся накладам больш за мільён копій за першы тыдзень. Сінгл «Mean» стаў уладальнікам «Грэмі» ў дзвюх намінацыях.

У 2012 годзе адбыўся рэліз чацвёртага студыйнага альбома «Red», які дэбютаваў на першых месцах у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канадзе, Новай Зеландыі. «Red» таксама дэбютаваў з першага месца ў «Billboard 200» з тыднёвым накладам у 1,2 мільёна асобнікаў, што стала найвышэйшым паказчыкам за апошнія дзесяць гадоў. Сінглы «We Are Never Ever Getting Back Together» і «I Knew You Were Trouble» сталі сусветнымі хітамі.

У 2014 годзе выйшаў пяты студыйны альбом Тэйлар «1989», які прадставіў яе новы музычны стыль. Свіфт апісала пласцінку як «свой першы афіцыйны поп-альбом». Запіс дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200» з прададзеных копій у ЗША — гэта абсалютны рэкорд за апошнія 12 гадоў. Такім чынам, Свіфт стала адзіным выканаўцам, у якога тры альбома адразу дэбютавалі з мільённымі тыражамі. Сінглы «Shake It Off», «Blank Space» і «Bad Blood» сталі сусветнымі хітамі. Акрамя таго, «1989» перамог у трох намінацыях прэміі «Грэмі».

У 2017 годзе адбыўся рэліз шостага студыйнага альбома спявачкі, які атрымаў назву «Reputation». Пласцінка дэбютавала на першым месцы «Billboard 200» з прададзеных копій у ЗША. Тэйлар пабіла свой жа рэкорд і стала першай спявачкай у гісторыі, чатыры альбома якой за тыдзень распрадаліся накладам у мільён копій і болей. Па выніках года «Reputation» стаў самым паспяховым альбомам. Лід-сінгл «Look What You Made Me Do» стаў міжнароднай сенсацыяй і атрымаў вялікую папулярнасць ва ўсім свеце.

У 2019 годзе адбыўся рэліз сёмага студыйнага альбома Тэйлар і першага на лэйбле «Republic» — «Lover». Пласцінка дэбютавала на першым месцы «Billboard 200». У падтрымку альбома выйшлі сінглы «ME!», «You Need to Calm Down», «Lover» і «The Man».

У 2020 годзе Свіфт прадставіла восьмы студыйны альбом «Folklore», паведаміўшы пра яго рэліз за дзень да прэм’еры. Гэта была эксперыментальная пласцінка, запісаная ў жанры альтэрнатывы. Спявачка стварыла яе за 3 месяцы, знаходзячыся на самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19. Альбом апынуўся для артысткі нечаканым поспехам: рэкордныя праслухоўванні і самыя высокія ацэнкі ад крытыкаў. «Folklore» прынёс Свіфт узнагароду «Альбом года» на прэміі «Грэмі». Яна стала першай жанчынай у гісторыі з трыма перамогамі ў гэтай ганаровай намінацыі. У канцы 2020 года Тэйлар нечакана выпусціла дзявятую пласцінку — «Evermore». Яна стала ідэйным і музычным працягам «Folklore». Запіс узначаліў «Billboard 200» і ўсталяваў рэкорд па продажах вінілавых пласцінак у ЗША за ўсю гісторыю.

У 2021 годзе Свіфт пачала перавыпускаць сваю музыку з паметкай «Taylor’s Version» (бел. «Версія Тэйлар»). Гэта стала контрмерай супраць змяненняў валодання майстар-запісамі яе першых шасці студыйных альбомаў. Перазапісаныя «Fearless» і «Red» атрымалі станоўчыя водгукі крытыкаў і сталі камерцыйна паспяховымі.

Тэйлар Свіфт стала найбольш паспяховым лічбавым выканаўцам у гісторыі музыкі, уладальніцай больш за 400 прэмій, у тым ліку 11 статуэтак «Грэмі», 34 «American Music Awards», 1 «Эмі», 2 «BRIT Awards» і 25 «Billboard Music Awards», а таксама ўваходзіць у спіс «Каралевы поп-музыкі» () часопіса «Rolling Stone».

Выданне «Forbes» змясціла Свіфт на другое месца ў спісе самых высокааплатных спявачак 2015 года, а ў 2016 годзе яе назвалі самай высокааплатнай знакамітасцю з прыбыткам у 170 мільёнаў долараўТейлор Свифт назвали самой высокооплачиваемой знаменитостью. Па выніках 2017 года Тэйлар стала самай паспяховай спявачкай у свеце. У тым жа годзе часопіс «Forbes» паведаміў, што Свіфт стала першым артыстам у гісторыі амерыканскага музычнага рынку, у якога тры розных альбома былі прызнаныя самымі прадаванымі па выніках года («Fearless», «1989» і «Reputation»). Па выніках 2020 года Тэйлар стала другім самым прадаваным выканаўцам у свеце паводле звестак IFPI. У сваю чаргу Billboard паведаміў, што Свіфт апынулася самым высокааплатным музыкам у ЗША. У 2021 годзе Свіфт зноў заняла другі радок у рэйтынгу самых прадаваных артыстаў свету ад IFPI. Таксама яна была аб’яўлена самай паспяховай спявачкай на Spotify. Billboard назваў Тэйлар найвялікшай поп-зоркай 2021 года.

6 снежня 2023 года Тэйлар Свіфт названа чалавекам года па версіі часопіса «Time». 4 лютага 2024 года спявачка ў рэкордны чацвёрты раз стала пераможцай цырымоніі «Грэмі» ў катэгорыі «Альбом года».

Біяграфія Ранняе жыццё Тэйлар Свіфт нарадзілася 13 снежня 1989 года ў горадзе Рэдынг, а вырасла ў горадзе Ваёмісінг, штат Пенсільванія, ЗША. Вялікі ўплыў на яе аказалі Шаная Твейн, Ліэн Раймс і яе бабуля, оперная спявачка Марджары Фінлі. У 10 гадоў Тэйлар ужо выступала ў родным горадзе на кірмашах, фестывалях і спартыўных мерапрыемствах. Яна праспявала дзяржаўны гімн на адкрыцці 76-х Філадэльфійскіх гульняў у 12 гадоў.

Тэйлар узяла ў рукі гітару ва ўзросце 10 гадоў і тады ж пачала пісаць песні. Ужо ў той час яна зразумела, што свае самыя патаемныя пачуцці можна выказаць з дапамогай музыкі.

Пераехаўшы ў адзін з прыгарадаў Нэшвіла, Тэйлар выступала ля вітрын кафэ са сваімі песнямі і аднойчы трапіла на вочы аднаму з ветэранаў музычнай індустрыі Скоту Барчэце, які нядаўна стварыў незалежны лэйбл Big Machine RecordsTaylor Swift Discusses Her Debut Album, Early Hits, And How She Got Started. З таго часу і пачалася кар’ера спявачкі.

2006—2007: Taylor Swift У жніўні 2006 года выйшаў дэбютны сінгл Тэйлар Tim McGraw. Альбом Taylor Swift, рэліз якога адбыўся 4 кастрычніка 2006 года, прынёс ёй вядомасць і стаў для Свіфт сапраўдным поспехам. У кастрычніку 2007 года яна была прызнаная Міжнароднай Асацыяцыяй аўтараў песень Нэшвіла найлепшым выканаўцам і аўтарам года і стала самай маладой спявачкай, якая атрымала гэтую прэмію. Усе пяць сінглаў з альбома — Tim McGraw, Teardrops on My Guitar, Our Song, Picture To Burn і Should’ve Said No — атрымалі плацінавы статус у ЗША.

Калядны міні-альбом Свіфт Sounds of the Season: The Taylor Swift Holiday Collection выйшаў у свет 16 кастрычніка 2007 года.

2008—2009: Fearless

У 2008 годзе быў выпушчаны міні-альбом Beautiful Eyes. Тэйлар атрымала намінацыю на Грэмі за 2008 год як «Найлепшы новы выканаўца», але саступіла ўзнагароду Эмі Уайнхаўс.

Другі студыйны альбом Свіфт Fearless з’явіўся ў ЗША 11 лістапада 2008 года. Альбом заняў першае месца ў чарце музычных альбомаў Billboard 200 і разышоўся тыражом у 592 000 асобнікаў за першы тыдзень, а па выніках 2009 быў назаны самым прадаваным альбомам годаАльбом Fearless в чартах Биллборда.

У 2008 годзе Тэйлар атрымала прэмію Young Hollywood Awards (Малады Галівуд) у катэгорыі «Будучая суперзорка», а ў 2009 годзе — узнагароду «Найлепшае жаночае відэа» на MTV Video Music Awards 2009 за свой кліп You Belong with Me. Акрамя таго, Свіфт была ўзнагароджана прэміяй «Hal David Starlight Award» ад імя «Залы Славы аўтараў песень» і была названая «Найлепшым аўтарам і выканаўцам года» Нэшвілскай асацыяцыяй аўтараў песень. Часопіс Billboard назваў Тэйлар найлепшым выканаўцам 2009 года.

На 52-й цырымоніі ўзнагароджання Грэмі Свіфт атрымала ўзнагароды «Найлепшая кантры-выканаўца», «Найлепшая кантры-песня» за сінгл White Horse, «Альбом года» і «Найлепшы кантры-альбом» за пласцінку Fearless.

2010—2011: Speak Now Тэйлар Свіфт выпусціла свой трэці студыйны альбом, Speak Now, у кастрычніку 2010 года. Яна напісала ўсе 14 песень самастойна. У музычным плане альбом пашырыў межы кантры-поп-музыкі да альтэрнатыўнага рока і баблгам-поп-музыкі. Йон Караманіка з газеты The New York Times назваў новы альбом «музычна разнастайным і, магчыма, найлепшым за ўсю кар’еру спявачкі» (на той момант). Тэона Вэбер з газеты The Village Voice адзначыў, што альбом дазволіў даць сапраўдную ацэнку таленту Свіфт, «які з’яўляецца не канфесійным, а драматычным»: «Як і некаторыя аўтары кантры-песень да яе, яна стварае персанажаў і сітуацыі, беручы іх з жыцця, і знаходзіць магутныя спосабы іх апісання». Роб Шэфілд з часопіса Rolling Stone апісаў песні Свіфт як адны з самых інтэлектуальных у поп, рок ці кантры-музыцы: «Свіфт таленавіты прафесіянал Нэшвіла, які ведае ўсе прыёмы стварэння хітоў, але яна таксама гіперрамантык з меладраматычнымі ноткамі».

Свіфт пачала шырокую прамоўцінг-кампанію дзеля распаўсюджвання новага альбома. Яна наведвала розныя ток-шоў і дзённыя тэле-шоў, давала бясплатныя міні-канцэрты ў незвычайных месцах, у тым ліку на выступу на адкрытым двухпавярховым аўтобусе на Галівудскім бульвары ў Лос-Анджэлесе і ў Зале вылету ў Міжнародным аэрапорце імя Джона Фіцджэральда Кэнэдзі ў Нью-Ёрку.

Альбомны лід-сінгл Mine выйшаў у жніўні 2010 года, а затым яшчэ 5 сінглаў былі выпушчаныя ў 2010—2011 гадах: Back to December, Mean, The Story of Us, Sparks Fly і Ours.

Speak Now з’яўляецца адным з самых камерцыйна паспяховых альбомаў: ён дэбютаваў на першым месцы ў Billboard 200 у ЗША, разышоўся тыражом у 1,047,000 копій за тыдзень і быў прададзены накладам больш за 5 мільёнаў копій ва ўсім свеце.

Тэйлар Свіфт гастралявала на працягу 2011 і ў пачатку 2012 года для падтрымкі Speak Now. За трынаццаць месяцаў яна дала 111 канцэртаў ва ўсім свеце: 7 — у Азіі, 12 — Еўропе, 80 — у Паўночнай Амерыцы і 20 — у Аўстраліі. За тур, які наведала больш за 1,6 мільёна прыхільнікаў спявачкі было сабрана больш за 123 мільёна долараў, што зрабіла Speak Now World Tour адным з самых касавых у гісторыі.

На 54-й цырымоніі ўзнагароджання Грэмі Тэйлар атрымала прэміі «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» і «Найлепшая кантры-песня» (усе за песню Mean), а таксама была намінавана ў катэгорыі «Найлепшы кантры-альбом». Яна таксама выканала песню падчас цырымоніі. Пасля выступлення на Грэмі Клейр Саддет з часопіса Time адзначыла, што Свіфт «з падвоенай сілай вярнулася на сцэну», а Джэймі Дзіруэстар з часопіса USA Today заўважыў, што Свіфт засвоіла крытыку 2010 года і стала лепш і як кампазітар, і як жывы выканаўца.

У 2011 годзе Тэйлар Свіфт заняла 20 месца ў спісе самых сексуальных жанчын свету па версіі часопіса MAXIM2011 Hot 100 // MAXIM.com.

2012—2013: Red

Чацвёрты альбом спявачкі, які атрымаў назву Red, быў выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года. Тэйлар напісала 9 з 16 песень альбома самастойна, а астатнія былі створаны разам з іншымі аўтарамі. Нягледзячы на музычныя эксперыменты з хартленд-рокам, энэрджы і данс-попам, стыль Тэйлар застаўся традыцыйным.

Лід-сінгл альбома, We Are Never Ever Getting Back Together, стаў для Свіфт яе першым чарттоперам у амерыканскім мультыжанравым хіт-парадзе US Billboard Hot 100. З альбома выйшла яшчэ шэсць сінглаў: Begin Again (для кантры-радыё), I Knew You Were Trouble, 22, Everything Has Changed, The Last Time і Red (для кантры-радыё). Два з іх — We Are Never Ever Getting Back Together і I Knew You Were Trouble — сталі хітамі ва ўсім свеце. Red дэбютаваў на № 1 у Billboard 200 з тыражом больш за 1,2 мільёна копій за першы тыдзень, што стала самым вялікім паказчыкам за апошнія дзесяць гадоў. Пасля гэтага Свіфт стала першай жанчынай з двума альбомамі з мільённымі накладамі ў дэбютны тыдзень. Да мая 2013 года тыраж Red перавысіў ужо 6 мільёнаў копій ва ўсім свеце.