Айшварыя Рай Бачан ( , , ; , , Карнатака, Індыя) — індыйская і фотамадэль. Пераможца конкурсу «Міс свету» 1994 года.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і афіцэра гандлёвага флоту Крышнарая Рая і пісьменніцы Врынды Рай, ёсць старэйшы брат. Родная мова Айшварыі тулу, таксама валодае англійскай, хіндзі, маратхі і тамільскай мовамі. У дзяцінстве вучылася класічнай музыцы і танцам. У раннім узросце з сям’ёй пераехала ў Бамбей, дзе наведвала Arya Vidya Mandir high school ў прыгарадзе Сантакруз. Пасля заканчэння каледжа Ruparel College (да яго год правучылася ў Jai Hind College) паступіла ва ўніверсітэт, дзе пачала вывучаць архітэктуру, але затым стала мадэллю. У 1994 годзе перамагла на конкурсе «Міс Свету». Пасля ўдзельнічала ў рэкламнай кампаніі Pepsi, здымалася для часопіса Vogue Magazine.
На працягу некалькіх гадоў сустракалася з Салманам Ханам. Пасля яны рассталіся. Праз некаторы час сустракалася з акцёрам Вівекам Абероям. 14 студзеня 2007 абвясціла аб заручынах з акцёрам Абішэкам Бачанам, сынам Амітабха Бачана, і 20 красавіка таго ж года выйшла за яго замуж. 16 лістапада 2011 Айшварыя Рай у адной з клінік Мумбаі нарадзіла дачку. Пра гэта напісаў у сябе ў «Твітэры» Амітабх Бачан.
Спасылкі
Айшварыя Рай Бачан на WN Біяграфія Айшварыі Рай Айшварыя Рай — індыянка, якая заваявала Галівуд Айшварыя Рай — як стаць суперзоркай aishwarya-spice.com/
Катэгорыя:Фотамадэлі Індыі Катэгорыя:Фотамадэлі паводле алфавіта