thumb|Выпарэнне вады з паверхні глебы Па́ра — газападобны стан рэчыва ва ўмовах, калі газавая фаза можа знаходзіцца ў раўнавазе з вадкай або цвёрдай фазамі таго ж рэчыва. Пры нізкім ціску і высокай тэмпературы ўласцівасці пары набліжаюцца да ўласцівасцей ідэальнага газу. У гутарковай мове пад словам «пара» разумеюць вадзяную пару.

Характарыстыкі пары Ступень вільготнасці пары (; ; ) — масавая доля вадкасці, якая змяшчаецца ў вільготнай пары.

Ступень сухасці пары (; ; ) — масавая доля сухой пары, якая змяшчаецца ў сырой насычанай пары.

Пругкасць насычэння — максімальна магчымае ўтрыманне пары у паветры пры дадзенай тэмпературы.

Вадзяная пара Вадзяная пара — газападобны стан вады.

Дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям, вадзяная пара шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах дзейнасці чалавека: у прамысловасці выкарыстоўваецца ў якасці цепланосьбіта.

Гл. таксама Вада Туман Лазня Тэмпература кіпення Кропка расы Крытычная тэмпература Вільготнасць пары Літаратура

Катэгорыя:Малекулярная фізіка Катэгорыя:Паравая машына Катэгорыя:Тэрмадынаміка