Entertainment Weekly (скарочана EW) — амерыканскі штотыднёвы часопіс, публікуемы выдавецкім домам Time Inc., філіялам кампаніі Time Warner, з 16 лютага 1990 года. Распавядае галоўным чынам пра фільмы, тэлевізійныя серыялы, мюзіклы на Брадвеі, кнігі і іншыя аб’екты масавай культуры. У адрозненне ад большасці падобных выданняў часопіс не факусуецца на асабістым жыцці знакамітасцей, падаючы чытачу першым чынам навіны пра апошнія рэлізы і прафесійна выкананыя рэцэнзіі. Тэматычна падобны на такія штотыднёвікі як Variety і The Hollywood Reporter, аднак меней спецыялізаваны, тым самым ахопліваючы шырэйшую аўдыторыю.
Гісторыя
Створаны ў 1990 годзе нью-ёркскім журналістам Джэфам Джарвісам, як перадавы аглядальнік сусветнай поп-культуры. На вокладцы першага нумара была намалявана канадская кантры-выканаўца Кэтрын Дон Ланг, аж да сярэдзіны 1992 года загалоўнае слова «Entertainment» пісалася з маленькай літары. Ужо ў 2003 годзе тыраж перавысіў 1,7 млн копій у тыдзень, у сакавіку 2006 года арыгінальны дызайн цалкам быў зменены, стаўшы больш сучасным. Часопіс рассылаецца па паштовай падпісцы, акрамя таго, дзейнічае афіцыйны сайт, які кіруецца Сіндзі Стыверс, дзе рэгулярна выкладваюцца навіны, цікавыя відэаролікі, фатаграфіі. Прысутнічае архіў са старымі артыкуламі і інтэрв’ю, вядомыя аўтары вядуць асабістыя блогі і калонкі.
Штогод часопісам уручаецца прэмія Ewwy Award, узнагарода лепшым тэлевізійным серыялам розных жанраў і кірункаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1990 годзе Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Штотыднёвыя часопісы Катэгорыя:Часопісы пра кіно Катэгорыя:Тэлевізійныя часопісы