Арызона () — штат на паўднёвым захадзе ЗША. Штат размешчаны на пустынных плато ўнутранай часткі ЗША. Мяжуе са штатамі Нью-Мексіка, Юта, Невада і Каліфорнія. Выходзіць да дзяржаўнай мяжы з Мексікай.
Адміністрацыйны цэнтр Фінікс. Буйныя гарады: Тусан, Меса, Гілберт, Глендэйл.
Гісторыя
14 лютага 1912 года Арызона стала 48-м штатам ЗША.
Геаграфія Заняты гарамі ў цэнтральнай частцы, пустыннымі плато Каларада (з каньёнамі) на паўночным усходзе (гара Хамфрыс-Пік 3851 метраў) і Хіла на паўднёвым захадзе. Клімат субтрапічны, кантынентальны, сухі (самыя гарачыя ў ЗША пустыні). Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0—4 °C, ліпеня 21—30 °C, ападкаў 75—380 мм за год. Рэкі Каларада, Літл-Каларада, Хіла і іншыя. У штаце знаходзяцца Арызонскі кратар, Вялікі Каньён, Даліна манументаў.
Эканомика У аснове эканомікі апрацоўчая і здабыўная прамысловасць, земляробства, турызм. Прамысловасць: электронная, авіякасмічная, каляровая металургія (выплаўка медзі і вытворчасць алюмінію), паліграфічная, харчовая, швейная і іншыя. Найбольшая ў ЗША здабыча медных рудаў, значная — малібдэнавых, поліметалічных, золата. На рацэ Каларада ГЭС Боўлдэр-Дам. Земляробства на арашальных землях. Вырошчваюць бавоўнік, цукровыя буракі, ячмень, кукурузу, пшаніцу, гародніну, цытрусавыя. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, свойскую птушку. Турызм. Транспарт аўтамабільны, чыгуначны, авіяцыйны, трубаправодны.
Літаратура
Крыніцы
Арызона