Аляксандр Сямёнаў (нар. ) — расійскі футбаліст, паўабаронца і нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец ніжагародскай СДЮШАР-8, гуляў у розных расійскіх клубах, у 2006 годзе гуляў у Арменіі, дзе выйграў Кубак і Суперкубак.

У 2008 годзе ўпершыню трапіў у гродзенскі «Нёман», потым двойчы пераходзіў у іншыя клубы, у лютым 2012 года вярнуўся ў Гродна. У сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.

У сакавіку 2013 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стала выступаў у аснове. У сакавіку 2014 года перабраўся ў «Смаргонь», пакінуў яе ў студзені 2015 года. У 2015 годзе гуляў на аматарскім узроўні за багародскі «Спартак», пасля чаго завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам у Ніжнім Ноўгарадзе.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Расіі: 2003 Уладальнік Суперкубку Арменіі: 2006 Уладальнік Кубку Арменіі: 2006 Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2006

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Паўлава Катэгорыя:Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Волагда Катэгорыя:Ігракі ФК Міка Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бранск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь