Іван Пеха (; нар. , ) — славацкі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Гуляў у Славакіі, потым у Румыніі. Са жніўня па снежань 2008 года гуляў у арэндзе ў барысаўскім БАТЭ, у тым ліку ў Лізе чэмпіёнаў. Пасля два гады правёў у Азербайджане. У верасні 2011 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Па заканчэнні сезона 2012 пакінуў гродзенскі клуб. У ліпені 2013 года стаў іграком клуба «Раван» з Баку.

У першай палове 2014 года гуляў за «Ліепаю». У ліпені 2014 года перайшоў у румынскі «Ацэлул», але не здолеў замацавацца ў гэтым клубе.

У лютым 2015 года стаў іграком эстонскай «Левадыі»Бывший защитник БАТЭ продолжит карьеру в Эстонии. У ліпені таго ж года кантракт з «Левадыяй» быў скасаваны, пасля чаго Пеха на працягу года заставаўся без клуба. У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Матор» з Любліна, але ўжо ў кастрычніку пакінуў яго і пераехаў гуляць у ніжэйшыя лігі Іспаніі.

У студзені 2018 года стаў іграком літоўскага клуба «Атлантас», пакінуў яго ўлетку таго ж года. З верасня 2019 года выступаў за пражскі «Матарлет», у пачатку 2020 года далучыўся да аўстрыйскага «Кематэна». Летам 2020 года завяршыў кар’еру.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2008 Срэбраны прызёр чэмпіянату Азербайджана: 2011 Уладальнік Кубка Азербайджана: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Славакіі Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Аўстрыі Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Чэхіі Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Браціслава Катэгорыя:Ігракі ФК Сенец Катэгорыя:Ігракі ФК Чахлэўл Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Хазар-Ленкарань Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Раван Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая Катэгорыя:Ігракі ФК Ацэлул Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыя Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Матор Люблін Катэгорыя:Ігракі ФК Тарэв’еха Катэгорыя:Ігракі ФК Сьюдад Мурсія Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда