Се́рна, або СарнаСерна, таксама Сарна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.351 (Rupicapra rupicapra) — млекакормячае сямейства пустарогіх атраду парнакапытных. Жыве ў Еўропе і Малой Азіі.

Апісанне Памеры серны складаюць прыкладна 1 метр у даўжыню і 75 см у карку. Хвост вельмі кароткі, яго даўжыня не перавышае 8 см. Вага серны складае ад 30 да 50 кг. Мае кампактны і моцны целасклад са стройнай шыяй, кароткай пысай, вострымі вушамі, даўжыня якіх складае амаль палову даўжыні галавы. У серны доўгія стройныя ногі з плоскімі капытамі, а таксама дасягаюць 25 см выгнутыя назад рогі, уласцівыя абодвум полам. За імі знаходзіцца адтуліна, з якой падчас перыяду спарвання вылучаецца слізісты, смуродны сакрэт.

Гл. таксама Rupicapra rupicapra tatrica

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Пустарогія Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Млекакормячыя Еўразіі Катэгорыя:Негеральдычныя фігуры