Аляксандр Папуш (нар. , ) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ва Украіне, доўгі час гуляў за марыупальскі «Ільічовец», але так і не дасягнуў асноўнага складу. У 2008—2012 гадах гуляў у Беларусі (мінскі «Лакаматыў», жодзінскае «Тарпеда», брэсцкае «Дынама»).

У пачатку 2013 года стаў іграком казахскага «Кайсара», які выступаў у Першай лізе (другі па рангу дывізіён). У жніўні 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»"Ведрич-97" пополнился четырьмя футболистами и расстался с тренером. У сакавіку 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў рэчыцкі клуб«Речица-2014» отправилась на сбор, команду пополнили шесть игроков.

З красавіка 2014 года стаў выступаць у чэмпіянаце Крыма за ялцінскую «Жамчужыну», але ўлетку 2014 года, пасля пераходу «Жамчужыны» ў расійскую ПФЛ (трэці дывізіён), не быў дапушчаны да ўдзелуФутбольный клуб «Жемчужина» будет судиться с Федерацией футбола Крыма.

З сакавіка 2015 года знаходзіўся ў складзе «Іслачы»Виталий Жуковский: «Быченок оформляет документы, чтобы уехать играть в другую страну», дзе і пачаў сезон 2015. Дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую. У сезонах 2016—2017 заставаўся іграком асновы «Іслачы», выступаў звычайна на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»Контракты с "Ислочью" продлили 11 игроков, аднак у лютым па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю, з-за чаго быў вымушаны пакінуць каманду. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць ва Украіне, часам падтрымліваючы форму з беларускім клубам.

У красавіку 2019 года атрымаў адтэрміноўку па дыскваліфікацыіПапуш и Макар, наказанные по «Делу о договорных матчах», получили отсрочки по дисквалификации і неўзабаве зноў быў заяўлены за «Іслач», дзе стаў гуляць за дубль, а пазней вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»Папуш покинул "Ислочь" і завяршыў кар’еру.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Жамчужына Ялта Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач