Notitia Dignitatum (скарочана ND, ) — дакумент эпохі позняй Рымскай імперыі (канец IV або пачатак V стагоддзяў), які змяшчае спіс пасад. У дакуменце прыведзена некалькі тысяч пасад Заходняй і Усходняй Рымскіх імперый, пачынаючы ад палацавых і канчаючы правінцыйнымі.

Захавалася некалькі копій гэтага дакумента, зробленых у XV—XVI стст., уключаючы ілюмінаванае выданне 1542 года. Усе гэтыя копіі паходзяць, прама ці ўскосна, ад кодэкса пад назвай Codex Spirensis, які ў 1542 годзе знаходзіўся ў бібліятэцы Шпаерскага сабора, але да 1672 годзе апынуўся згублены. Далейшы яго лёс невядомы. Гэты кодэкс змяшчаў калекцыю дакументаў (так, адзін з іх адносіўся да XI стагоддзя); Notitia Dignitatum была апошнім і самым вялікім з іх, заняўшы 164 старонкі. Геральдычныя знакі ў ілюстраваных рукапісах, мабыць, з'яўляюцца перайманнямі ці копіямі выяў са згубленага Codex Spirensis. Варта адзначыць, што некалькі копій кодэкса захаваліся да цяперашняга часу.

Літаратура

Ткаченко А. А. «Notitia Dignitatum» как источник по позднеантичной эмблематике // Signum: Научно-информационный бюллетень Центра гербоведческих и генеалогических исследований ИВИ РАН / Отв. ред. А. П. Черных. М., 2000. Вып. 2, с. 33-40. Bury J. B. The Notitia Dignitatum // Journal of Roman Studies. N 10. 1920. P. 131—154. Polaschek E. Notitia Dignitatum // Realencyclopädie der Classischen Altertumswissenschaft. 17. 1. 1936. Coll. 1114—1116. Jones A. H. M. Notitia Dignitatum // Jones A.H.M. The Later Roman Empire, 284—602. A social, economic, and administrative survey. V. 1 — 3. Oxf., 1964. (Appendix II. P. 347—380).

Гл. таксама Пейтынгерава табліца

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рымская імперыя