Піт Сі́гер (; поўнае імя Пітэр Сігер, ; 3 мая 1919 — ) — знакаміты амерыканскі фолк-спявак, грамадскі актывіст. Сігер лічыцца ключавой фігурай у адраджэнні народнай музыкі ў ЗША ў сярэдзіне XX стагоддзя і ў з’яўленні музыкі пратэсту. У канцы 1940-х і пачатку 1950-х гадоў Піт Сігер паспяхова выступаў у складзе гурта «The Weavers», многія песні якіх набылі вялікую папулярнасць, у прыватнасці, песня «Goodnight, Irene» ў 1950 годзе ўзначальвала чарты 13 тыдняў.
Складальнік зборніка амерыканскіх песень, аўтар падручніка «Як іграць на 5-струнным банджа» (2-е выданне, 1954).
На беларускую мову песню Сігера «Where Have All the Flowers Gone» пераклаў Ігар КрэбсІгар Крэбс. У снежні 2022 года гэтую ж песню на беларускай мове выканаў Лявон Вольскі.
Выбраная дыскаграфія
American Folk Songs for Children (1953) Birds, Beasts, Bugs, and Little Fishes (1955) American Industrial Ballads (1956) American Favorite Ballads, Vol. 2 (1958) Gazette, Vol. 1 (1958) Sleep-Time: Songs & Stories (1958) God Bless the Grass (1966) Dangerous Songs!? (1966) Rainbow Race (1973) American Folk Songs for Children (1990) At 89 (2008)
Літаратура
Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы ЗША Катэгорыя:Фолк-музыка Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Антываенныя актывісты Катэгорыя:Камуністы ЗША Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола