thumb|right|Галоўны офіс Белнафтахіма Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі. Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30 % прамысловай вытворчасці краіны. З лістапада 2024 года пасаду старшыні займае Ілля Ікан.
Гісторыя Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 года праз зліццё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспарціроўцы нафты, забеспячэнню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладкавых арганізацый, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.
Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыіО концерне // www.belneftekhim.by.
19 красавіка 2019 года канцэрн заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступала транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Нафта змяшчала хлорарганічныя злучэнні, якія перавышалі ў дзясяткі разоў лімітавыя значэнні па стандарце. Перапрацоўка нафты такой якасці магла прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы НПЗ«Белнефтехим» заявляет о резком ухудшении качества поступающей из России нефти. 21 красавіка канцэрн прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам сітуацыі, правядзення пасяўной кампаніі, неабходнасці забеспячэння ўнутранага рынку, наяўных рызык па перапрацоўцы сыравіны«Белнефтехим» временно ограничил экспортные поставки нефтепродуктов — Сизов . Расійскі пастаўшчык «Транснафта» пацвердзіў факт парушэння кантракту. Забруджаная нафта была выяўлена на ўчастку Самара — Унеча (больш за 1,4 тыс. км)В белорусской части нефтепровода «Дружба» находится более 700 тыс. т некачественнной нефти.
21 студзеня 2021 года «Белнафтахім» паведаміў, што з-за росту коштаў нафты Brent на сусветным рынку на 9 % павысіўся кошт паліва на 1 беларускую капейку для ўнутранага спажывання.
Санкцыі У 2007 годзе супраць «Белнафтахіма» былі ўведзены санкцыі з боку ЗША. Амерыканскім кампаніям было забаронена супрацоўнічаць з канцэрнам, усе актывы «Белнафтахіма» ў ЗША былі замарожаныя. Мэтай уключэння ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб быў ціск на рэжым Лукашэнкі. З 2015 па 2021 год санкцыі супраць «Белнафтахіма» былі прыпыненыя.
Даччыная кампанія «Белнафтахіма» «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 года была ўнесена ў санкцый спіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэнне, што кампанія кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, які нясе адказнасць за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
9 жніўня 2021 года ў санкцыйны спіс ЗША быў уключаны генеральны дырэктар «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў.
У 2022 годзе санкцыі супраць «Белнафтахіма» ўвялі Канада і Украіна. У жніўні 2023 года «Белнафтахім» патрапіў пад санкцыі Еўрапейскага Саюза. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швейцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.
Даччыныя прадпрыемствы У склад канцэрну, акрамя 6-ці абласных і 30-ці мясцовых даччыных прадпрыемстваў пастаўкі нафтапрадуктаў, уваходзяць прадпрыемствы ў: Гродзенскай вобласці: «Гродзенскі інстытут азотнай прамысловасці» («ГІАП»), «Гродзенскі механічны завод», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно»; Гомельскай вобласці: «Беларуснафта» (Гомель), «Гомельскі хімічны завод», «Гомельтранснафта Сяброўства», «Захаднафтагеафізіка» (Гомель), «Рэчыцанафтамаш», «Светлагорск Хімвалакно», «Сейсматэхніка» (Гомель), «Транснафтадыягностыка» (Гомель), «Чырвоны кастрычнік» (Рэчыца); Віцебскай вобласці: «Белнафтахімпраект» (Наваполацк, Полацкі раён), «Наваполацктранснафта Сяброўства», «Наваполацкая рамонтна-будаўніча-мантажнае ўпраўленне» («НРБМУ»), «Нафтан» (Наваполацк), «Палімір» (Наваполацк), «Пластпалімер» (Наваполацк), «Полацк-Шкловалакно»; Магілёўскай вобласці: «Белхімаўтаматыка» (Магілёў), «Белшына» (Бабруйск), «Магілёўхімвалакно»; Мінскай вобласці: «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў», «Беларуськалій» (Салігорск); Мінску: «Аргнафтахім», «Крыён», «Нафтахімпраект», «Хімрамонт».
Спасылкі Афіцыйны сайт. Светлагорская хімія дарасла да прыватнай.
Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Энергетыка Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:1997 год у Мінску
Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС