Ізабела Арагонская (, ), (1247 — 28 студзеня 1271) — інфанта Арагона, дачка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і Іаланды Венгерскай, жонка караля Францыі Філіпа III Адважнага.

Паходжанне

Ізабела была чацвёртай дачкой караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і яго другой жонкі Іаланды Венгерскай. Па бацькаўскай лініі была ўнучкай Педра II Каталіка, першага васала Папы Рымскага сярод арагонскіх каралёў і ўдзельніка альбігойскага крыжовага паходу, а таксама Марыі дэ Манпелье. Па матчынай лініі паходзіла з венгерскай дынастыі Арпадаў і прыпадала ўнучкай каралю Венгрыі Андрашу II, які распачаў Пяты крыжовы паход, і Іаландзе дэ Куртэнэ, прынцэсе Лацінскай імперыі.

Шлюб і дзеці

thumb|left|200px|Пасмяротнае надмагілле Ізабелы Арагонскай. 28 мая 1262 года юная Ізабела выйшла замуж за спадчынніка французскага прастола Філіпа. Шлюб адбыўся ў Кафедральным саборы Клермона.

Ізабела нарадзіла жонку чацвярых сыноў: Луі (1264—1276) Філіпа IV Прыгожага (1268—1314) Роберта (1269—1276) Карла Валуа, (1270—1325)

У 1270 годзе суправаджала мужа ў Восьмым крыжовым паходзе ў Туніс. Напачатку студзеня, на зваротным шляху, быў зроблены прыпынак у Казенцы. Быўшы на шостым месяцы цяжарнасці, Ізабела звалілася з каня. Гэта выклікала заўчасныя роды. Пяты сын нарадзіўся мёртвым. Праз сямнаццаць дзён пасля гэтага Ізабела сканала. Філіп перавёз рэшткі жонкі і дзіцяці ў Парыж, дзе яны былі з ушанаваннямі пахаваны ў Абацтве Сен-Дэні.

Литература Christian Bouyer: Dictionnaire des Reines de France. Librairie Académique Perrin, Paris 1992, ISBN 2-262-00789-6.

Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIII стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Удзельнікі Восьмага крыжовага паходу Катэгорыя:Загінулі ў выніку падзення з каня