Мікалай Сігневіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Атырау». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2014—2021).

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага футбола, пачынаючы з 2011 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама», у асноўным выходзячы на замены. У сезоне 2013 стаў асноўным нападнікам брэсцкай каманды. У жніўні 2013 года перайшоў у БАТЭ, але застаўся ў брэсцкім клубе на правах арэнды. У выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам брэсцкага клуба ў сезоне.

Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў снежні 2013 года далучыўся да БАТЭ. Сезон 2014 распачаў у складзе барысаўскага клуба, звычайна выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе. У выніку, у канцы сезона стаў чаргавацца ў стартавым складзе з Віталем Радзівонавым. У першым жа сезоне за барысаўчан забіў 9 галоў у чэмпіянаце.

У пачатку 2015 года не выступаў з-за траўмы, прапусціў у тым ліку Суперкубак Беларусі 2015, у якім БАТЭ па пенальці выйграў у салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ. У канцы красавіка аднавіўся ад траўмы, але доўгі час толькі з’яўляўся на замену. З верасня, пасля траўмы Віталя Радзівонава, замацаваўся ў стартавым складзе, але ў кастрычніку сам атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У першай палове 2016 года не гуляў з-за траўмы, з чэрвеня стаў з’яўляцца на полі, але замацавацца ў аснове не здолеў, саступаючы канкурэнцыю Радзівонаву. У снежні 2016 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Платаніясу». У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ. У складзе БАТЭ стаў гуляць у аснове на пазіцыі цэнтральнага нападніка, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. 2 лістапада 2017 года ў матчы Лігі Еўропы з «Кёльнам» адзначыўся голам пасля ўдара праз сябе.

У сезоне 2018 заставаўся адным з асноўных нападнікаў БАТЭ, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе каманды. 13 снежня 2018 года ў апошнім матчы сезона адзнаўчыўся дублем у браму грэчаскага ПАОКа ў Лізе Еўропы, а пазней атрымаў чырвоную карту і быў выдалены з поля (выніковы лік 3:1).

У снежні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Ферэнцвараш», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Венгрыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У верасні 2020 года далучыўся да падмаскоўных «Хімкаў», аднак у тым жа месяцы разарваў кантракт, правёўшы за клуб тры матчы, і вярнуўся ў БАТЭ. У 2020 годзе з’яўляўся на полі эпізадычна, на наступны год з часам замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭ.

У студзені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з грэчаскім клубам «Апалон Смірніс». Застаўся ў камандзе ў сезоне 2022/23, калі яна выбыла ў другі дывізіён. У жніўні 2023 года пакінуў «Апалон Смірніс» пасля таго, як ён страціў прафесійны статус.

У студзені 2024 года стаў іграком казахстанскага «Атырау».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, выйшаўшы на 68-й хвіліне на замену замест Сяргея Карніленкі ў матчы супраць Іспаніі (0:3). Наступны матч (18 лістапада 2014 года супраць Мексікі) распачаў у стартавым складзе і сваім голам дапамог беларусам атрымаць перамогу (3:2).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (5): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2020, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2015, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2014 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2013, 2014, 2015 Чэмпіён Венгрыі (2): 2019, 2020

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Платаніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Ферэнцвараш Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Апалон Смірніс Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау