thumb|250px|Размяшчэнне статуі (пазначана чырвоным пунктам) на карце Рыма.

Калос Нерона — велічэзная бронзавая статуя, якую імператар Нерон устанавіў у вестыбюлі Залатога дому Нерона, яго палацавай рэзідэнцыі ў ПалацінеЗгадана ў Suetonius, «Nero» 31; Pliny’s Natural History XXXIV.45.. Статуя была спраектавана грэчаскім архітэктарам Зенадорам і дасягала 100—120 рымскіх футаў (37 м.) у вышыню (у залежнасці ад месца адкуль глядзець). Аднак, Пліній Старэйшы мяркуе, што статуя была зроблена з мармуруNero’s Colossus .

Пасля кіравання Нерона, імператар Веспасіян пераназваў яе ў статую бога сонца Геліяса (), з-за сваёй непрыязнасці да Нерона. Імператар Адрыян заклаў каменны падмурак каля Калізея і перамясціў на яе статуюAugustan History, «Hadrian» 19.. Комад рэканструяваў статую ў сваю ўласную, але пасля яго смерці яна была адноўлена.

Абліцаваныя цэглай рэшткі каменнага пастамента, першапачаткова абліцаванага мармурам, прыбралі ў 1936 годзеNash, Ernest. 1961. Pictorial Dictionary of Ancient Rome, Volume 1. (New York: Frederick A. Praeger) p 268.. Шматлікія эксперты перакананы, што назва Калізея пайшла менавіта ад гэтай статуі.

Спасылкі Marianne Bergmann: Der Koloß Neros, die Domus Aurea und der Mentalitätswandel im Rom der frühen Kaiserzeit. Zabern, Mainz 1994. (Trierer Winckelmannsprogramme, 13) ISBN 3-8053-1781-6

Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Скульптура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Бронзавыя скульптуры