Канчатковая перамога () — ідэя аб тым, што калі-небудзь усе людзі (ці большасць з іх) ва ўсім свеце будуць ужываць эсперанта як другую мову. Такія дасягненні эсперанта-руху, як Рэзалюцыі ЮНЕСКА аб эсперанта ці Пражскі маніфест, лічацца прыкметамі ўвасаблення гэтай ідэі. Раўмісты, каб падкрэсліць ідэалагічнасць тэрміна, стварылі вытворнае ад яго слова «фінвенкізм» ().

З-за таго, што выраз «Канчатковая перамога» мае ваеннае адценне, асобныя эсперантысты ўжываюць альтэрнатыўны выраз «Канчатковы поспех» ().

Шляхі дасягнення Існуюць два шляхі да «Канчатковай перамогі»: «ці працяглай працай асобных людзей, гэта значыць, народнымі масамі, ці дэкрэтам улад»З прамовы Заменгофа падчас 6-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў 1910 года.. Першы шлях прынята называць «дэсубізм» (, ад de sub — знізу), другі — «дэсупрызм» (, ад de supre — зверху).

Дэсупрызм хаця і супрацьпастаўлены дэсубізму, але толькі іх узаемадапаўненне спрыяе найбольшаму распаўсюджанню эсперанта. Яскравы таму прыклад — нямецкі горад Херцберг. У 1960 годзе ў ім зарадзіўся эсперанта-рух, актыўнасць якога прывяла да таго, што ў 2006 годзе, згодна з рашэннем гарадскіх дэпутатаў, горад атрымаў статус «эсперанта-горад».

Дэсубізм Менавіта дэсубізм, згодна з думкай Заменгофа, — найбольш верагодны шлях, бо, па яго словах, «улады прыходзяць на дапамогу са сваім адабрэннем толькі тады, калі ўсё ўжо поўнасцю гатова».

Тое ж самае паказвае практыка эсперанта-руху: стварэнне на месцах эсперанта-клубаў па ўсім свеце больш, чым што іншае, павялічыла колькасць эсперантыстаў. Таксама да дэсубізму магчыма аднесці рэгулярныя эсперанта-сустрэчы, курсы эсперанта, падарожжы праз Pasporta Servo і іншыя эсперанта-мерапрыемствы.

Важнай перавагай дэсубізму з’яўляецца натуральнае распаўсюджванне эсперанта.

Дэсупрызм Прыклады дэсупрызму радзей сустракаюцца на практыцы: Рух еўрапейскіх эсперантыстаў за ўжыванне эсперанта ў якасці адзінай афіцыйнай мовы Еўрапейскага Саюза. Гэта ідэя параджае шмат дыскусій, асабліва актуальных у выніку таго, што ў ЕС 23 афіцыйныя мовы. Урады некаторых краін (напрыклад, Украіны) заканадаўча рэкамендуюць вывучаць эсперанта як факультатыў у навучальных установах.

Галоўная перавага дэсупрызму — быстрае распаўсюджванне эсперанта паўсюль, дзе дзейнічае моц закона. Да недахопаў адносіцца навязванне абавязку вывучаць мову.

Раўмізм

Ідэалогія, супрацьлеглая фінвенкізму, — раўмізм (). Ён разглядае «Канчатковую перамогу» як утопію. Раўмісты канцэнтруюць увагу не на будучыні эсперанта, а на яго сучаснасці. Не так прынцыпова ўсімі сродкамі распаўсюджваць эсперанта па ўсім свеце, як культываваць ужо існуючы эсперанта-рух. Для раўмістаў эсперанта-рух — гэта «самастойна выбраная дыяспарная моўная меншасць».

Катэгорыя:Культура эсперанта Катэгорыя:Ідэалагічныя клішэ