Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг (; , Ліверпул — , ) — англійскі біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).
Біяграфія Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941—1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года — у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзін). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы.
Асноўныя працы Распрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку (1944). Адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў.
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, разам з А. Дж. П. Марцінам).
Літаратура
Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя