Герб Сеу́ты — герб аўтаномнага горада Сеута, падобны да герба Партугаліі, бо горад захоплены каралём Жуанам Партугальскім 21 жніўня 1415 года.
Герб уяўляе сабою сярэбраны шчыт з барвовай аблямоўкай, абцяжаранай залатымі замкамі 2, 2, 2 і 1. У срэбры пяць блакітных шчыткоў, пакладзеных у прамы крыж і абцяжараных пяццю сярэбранымі безантамі, пакладзенымі ў касы крыж, кожны. Шчыт увянчаны маркізскай каронай.
Сімволіка На гербе метраполіі 3 замка знаходзяцца ў верхняй частцы шчыта і два ў ніжняй. Другім адрозненнем з’яўляецца карона, якая на партугальскім гербе традыцыйна была каралеўскай, на працягу кароткага часу каменная рэспубліканская карона, зараз жа на гербе Партугаліі няма ніякай кароны, у той час як на гербе Сеўты працягвае заставацца маркізская карона, таму што маркізскія тытулы дараваліся губернатарам маркі, памежнай тэрыторыі.
Спасылкі Інфармацыя пра сцяг і гербе
Гл. таксама
Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Сеуты Катэгорыя:Гербы Іспаніі