Сінькі́ (, ) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сінькоўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход (за 17 км на поўдзень) ад горада Смаргонь, за 250 км ад Гродна, за 90 км паўночны захад ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Залессе, на рацэ Драй.
Гісторыя У сярэдзіне XIX — пачатку XX стагоддзяў сядзіба з вёскай у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, уласнасць Антушэвічаў. Паводле інвентара 1864 года ў вёсцы 40 жыхароў. У 1889 годзе 11 двароў, 75 жыхароў (усе праваслаўнага веравызнання). У 1901 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.
Па стане на 1 студзеня 2004 года 134 двары, 319 жыхароў.
Насельніцтва 1864 — 40 жыхароў. 1889 — 11 двароў, 75 жыхароў. 2001 — 138 двароў, 341 жыхар. 2003 — 134 двары, 319 жыхароў.
Інфраструктура У вёсцы функцыянуюць: фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна : Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.
Спасылкі
Катэгорыя:Сінькоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смаргонскага раёна