Узор сумленнай белагаловай () — вершаваны твор Яна Пратасовіча, апублікаваны ў Вільні ў 1597 годзе. Паэт засяроджваецца на ўслаўленні цнотаў «белагаловай», малюе ідэальны ўзор тагачаснай пані — жонкі, маці, гаспадыні.

Прысвечаны Кацярыне з Ляцкіх, жонцы Фёдара Скуміна і маці Януша Скуміна.

На адвароце тытульнай старонкі кнігі змешчаны герб Ляцкіх і эпіграма на яго, а перад асноўнаю часткай твора — дэдыкацыйны верш, у якім аўтар звяртаецца да Кацярыны як да сваёй «міласцівай сястры». Твор пачынаецца з алегарычнага апісання жанчыны, якая сядзіць пад вінаграднай лазой у вянку з зёлак і падае свайму мужу духмяную кветку.

Цікавыя факты Сярод рысаў узорнай «белагаловай» на працягу ўсёй паэмы Я. Пратасовіч ні разу не згадвае знешнюю прыгажосць.

Літаратура Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 312—313. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 632—633

Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Паэзія Яна Пратасовіча Катэгорыя:Літаратура Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Літаратурныя творы на польскай мове Катэгорыя:Творы 1597 года