Мікалай Раманюк (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Мазыры, гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе з цягам часу стаў асноўным брамнікам.

У 2012 годзе добрай гульнёй у серыі пенальці дапамог наваполацкаму клубу выйграць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 года з-за траўмы не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сезоне 2013 спачатку быў другім брамнікам пасля Даўгялы, а ў маі 2013 года заняў месца ў аснове. У чэрвені 2013 года з-за чарговай траўмы выбыў да верасня, пасля вяртання ўжо не з’яўляўся ў аснове.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель». Пасля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі (22 сакавіка 2014 года) Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазней быў выцеснены Клімовічам. Улетку 2014 года быў выстаўлены «Гомелем» на трансфер. Так і не здолеўшы вярнуцца ў склад, у снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта.

У студзені 2015 года трапіў у склад мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт. У складзе «Славіі» стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Гаевым. У сезоне 2016, пасля завяршэння кар’еры Гаевым, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, поўнасцю правёў усе 30 матчаў чэмпіянату.

У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею». Пачынаў сезон 2017 асноўным брамнікам, пазней стаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сезона 2018 быў асноўным брамнікам каманды, пазней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. У сезоне 2019 выступаў у якасці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выхадзіў. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею».

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт. З’яўляўся на полі нячаста, у сезоне 2022 не згуляў ніводнага матча. У студзені 2023 года завяршыў прафесійную кар’еру, пасля чаго адправіўся працаваць бурыльшчыкам у Ямала-Ненецкую аўтаномную акругу.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2012

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2000 Д3 Мазыр 1 −1 2001 Д3 Палессе 12 −24 2002 Д3 Палессе 16 −25 2003 дубль Славія 11 −12 2004 дубль Славія 17 −16 2005 Д1 Славія 2 −6 2006 Д2 Ведрыч-97 20 −21 2007 Д2 Ведрыч-97 24 −24 2008 Д1 Нафтан 6 −4 2009 Д1 Нафтан 9 −7 2010 Д1 Нафтан 11 −14 2011 Д1 Нафтан 33 −45 2012 Д1 Нафтан 14 −25 2013 Д1 Нафтан 6 −9 2014 Д1 Гомель 5 −8 2015 Д1 Славія 14 −22 2016 Д1 Славія 30 −49 2017 Д1 Гарадзея 17 −17 2018 Д1 Гарадзея 16 −20 2019 дубль Гарадзея 4 −5 2020 Д1 Славія 9 −14 2021 Д1 Славія 4 −5 2022 Д1 Славія 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Палессе Козенкі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея