Мікалай Язерскі (нар. 17 чэрвеня 1984) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Доўгі час гуляў за гродзенскі «Нёман». У 2009 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», з якім адразу выйграў Кубак Беларусі. У 2012 годзе страціў месца ў асноўным складзе і па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

Вясной 2013 года быў на праглядзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», але ў выніку не перайшоў і завяршыў кар’еру. Працаваў кіроўцам у Гродне, пасля пераехаў жыць у Швецыю.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2012

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы2003Д1Нёман 302004Д1Нёман 2502005Д1Нёман 2102006Д1Нёман 2512007Д1Нёман 2512008Д1Нёман 2922009Д1Нафтан 902010Д1Нафтан 502011Д1Нафтан 1802012Д1Нафтан 10

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан